Татарская Вікіпедыя
Выгляд
![]() татар.: Татар Википедиясе | |
---|---|
![]() | |
![]() | |
URL | tt.wikipedia.org (татар.) |
Характар праекта | дабрачынны |
Тып сайта | сеткавая энцыклапедыя |
Рэгістрацыя | неабавязковая |
Мова | татарская мова |
Уладальнік | Wikimedia |
Пачатак працы | 15 верасня 2003 |
Колькасць артыкулаў | 501 557 |
Колькасць выяў | 6 707 |
Колькасць старонак | 788 078 |
Колькасць правак | 4 157 294 |
Зарэгістраваных удзельнікаў | 51 854 |
Актыўных удзельнікаў | 75 |
Адміністратараў | 6 |
Глыбіня | 1,7 |
![]() |
Татарская Вікіпедыя (татар.: Татар Википедиясе) — раздзел Вікіпедыі на татарскай мове. Адкрыты 15 верасня 2003 года. Першапачаткова функцыянаваў толькі на лацініцы. Станам на 17 чэрвеня 2024, 9:47 (UTC) утрымлівае 501 557 артыкулаў і займае 30-е месца сярод усіх моўных раздзелаў Вікіпедыі.
Татарская Вікіпедыя падобная на сербахарвацкую, у абодвух праектах можна пісаць артыкулы як на кірыліцы, так і на лацініцы. Спачатку артыкулы пісаліся толькі на лацініцы, потым у рамках праекта пачалося суіснаванне двух алфавітаў. Зараз падаўляючая большасць артыкулаў у праекце напісана кірыліцай. Аднак частка артыкулаў застаецца лацінізаванай.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
- 28 снежня 2009 года створаны 5-тысячны артыкул.
- 8 ліпеня 2011 года створаны 10-тысячны артыкул.
- 10 сакавіка 2013 года створаны 25-тысячны артыкул.
- 28 ліпеня 2013 года створаны 50-тысячны артыкул.
- 28 студзеня 2018 года створаны 75-тысячны артыкул.
- 3 ліпеня 2018 года створаны 80-тысячны артыкул.
- 10 лютага 2020 года створаны 88 888-ны артыкул.