Татул Крпеян
Татул Крпеян | |
---|---|
арм.: Թաթուլ Կրպեյան | |
Дата нараджэння | 21 красавіка 1965 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 красавіка 1991 (26 гадоў) |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Дашнакцуцюн |
Род войскаў | Армія абароны Нагорна-Карабахскай Рэспублікі[d] |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Тату́л Крпея́н (арм.: Թաթուլ Կրպեյան) (21 красавіка 1965 — 30 красавіка 1991) — Нацыянальны Герой Арменіі, камандзір самаабароны Геташэнскага падраёна ў 1990-1991 гг, удзельнік Карабахскай вайны[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
З верасня 1990 года па май 1991 года быў камандзірам самаабароны армянанаселеных сёл Паўночнага Карабаха Геташэн і Мартунашэн. У той жа час ён выкладаў гісторыю і геаграфію ў дзвюх школах Геташэна.
Нарадзіўся 21 красавіка 1965 года ў сяле Арэг Талінскага падраёна вобласці Арагацотн Армянскай ССР. У наш час роднае сяло Татула Крпеяна ў памяць пра яго носіць яго імя — Татул. У 1982 годзе з адрозненнем скончыў сярэднюю школу. Па сканчэнню службы ў шэрагах Савецкай Арміі ў 1987 годзе паступіў на факультэт гісторыі Ерэванскага дзяржаўнага ўніверсітэта (ЕДУ).
Татул Крпеян загінуў 30 красавіка 1991 года ў сяле Геташэн, баронячы грамадзянскае насельніцтва падчас аперацыі «Кольца». Пахаваны ў сяле Татул (Арэг).
У 1993 годзе выйшла ў святло складанка вершаў Татула Крпеяна — «Татул». 20 верасня 1996 года загадам Прэзідэнта Рэспублікі Арменія, пасмяротна, Татул Крпеян быў ганараваны званні «Нацыянальны Герой Рэспублікі Арменія» і ўзнагароджаны ордэнам «Радзіма» (Айрэнік).
Зноскі
- ↑ Thomas De Waal. Black Garden: Armenia and Azerbaijan Through Peace and War. — NYU Press, 2004. — ISBN 0814719457, 9780814719459.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Татул Крпеян, Fedayi.ru Архівавана 30 верасня 2012.
- «Операция "Кольцо" сквозь призму десятилетия», "Голос Армении", 01.05.2001 г. Архівавана 23 снежня 2009.
- Михаил Шевелев. Операция «Кольцо» продолжается
- Операция «Кольцо»
- Линки касающиеся ТАТУЛа в англоязычной википедии