Svoboda | Graniru | BBC Russia | Golosameriki | Facebook
Перайсці да зместу

Траекторыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Траекторыя
Выява
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Мал.1 Траекторыі трох аб’ектаў (вугал запуску — 70°, Distance — адлегласць, Height — вышыня), рознае лабавое супраціўленне

Траекто́рыя[1] — лінія ў прасторы, якая ўяўляе сабой мноства кропак, у якіх знаходзіўся, знаходзіцца або будзе знаходзіцца матэрыяльны пункт пры сваім руху.

Калі траекторыя — прамая лінія, рух называюць прамалінейным, у адваротным выпадку — крывалінейным. Выгляд траекторыі залежыць ад сіл, якія ўздзейнічаюць на пункт, характару механічных сувязей, пачатковых умоў руху, сістэмы адліку і інш. Напрыклад, траекторыя пункта ў полі прыцягнення, залежыць ад яго пачатковай скорасці і можа быць прамой лініяй, эліпсам, акружнасцю, парабалай, гіпербалай.

Вызначэнне траекторый руху мае важнае значэнне пры навуковых даследаваннях і вырашэнні многіх практычных задач. Знаходжанне траекторый руху — адна з задач кінематыкі.