Уладзімір Аляксандравіч Барысенка
Барысенка Уладзімір Аляксандравіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 студзеня 1912 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 красавіка 1993 (81 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | |
Род войскаў | Артылерыя |
Гады службы | 1931 — 1957 |
Званне |
|
Камандаваў | 1428-ы лёгкі артылерыйскі полк |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Уладзімір Аляксандравіч Барысенка (25 студзеня 1912, в. Пеніца[1], Калінкавіцкі раён — 14 красавіка 1993, Санкт-Пецярбург) — савецкі ваенны дзеяч, палкоўнік. Герой Савецкага Саюза.
Пачатковая біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Уладзімір Аляксандравіч Барысенка нарадзіўся 25 студзеня 1912 года ў вёсцы Пеніца цяпер Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці Беларусі ў сям'і рабочага.
Атрымаў няпоўную сярэднюю адукацыю. Працаваў у Мазыры на фабрыцы «Чырвоны Кастрычнік» прэсаўшчыком.
Ваенная служба
[правіць | правіць зыходнік]Даваенных часоў
[правіць | правіць зыходнік]У 1931 г. быў прызваны ў шэрагі РСЧА[1].
У 1937 г. скончыў Сумскае вышэйшае артылерыйскае каманднае вучылішча.
У 1939 годзе ўступіў у шэрагі ВКП(б).
Браў удзел у Польскім паходзе РККА і савецка-фінскай вайне[1].
Вялікая Айчынная вайна
[правіць | правіць зыходнік]З 1941 года прымаў удзел у баях на Ленінградскім і 2-м Беларускім франтах Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнік прарыву блакады Ленінграда, вызвалення Прыбалтыкі і Беларусі[2].
Камандзір 1428-га лёгкага артылерыйскага палка (65-я лёгкая артылерыйская брыгада, 18-я артылерыйская дывізія, 3-і артылерыйскі корпус прарыву, 2-я ўдарная армія) маёр Уладзімір Аляксандравіч Барысенка 11 лютага 1944 года забяспечыў прарыў абароны праціўніка ў раёне вёскі Доўгая Ніва (Сланцаўскі раён, Ленінградская вобласць).
У ходзе фарсіравання Нарвы Барысенка адным з першых пераправіў полк, а таксама падтрымаў агнём пяхоту падчас утрымання і пашырэння плацдарма.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 1 ліпеня 1944 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм маёру Уладзіміру Аляксандравічу Барысенка прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 3738).
Пасляваенная кар'ера
[правіць | правіць зыходнік]У 1950 годзе скончыў Вышэйшую афіцэрскую артылерыйскую школу.
У 1957 годзе палкоўнік Уладзімір Аляксандравіч Барысенка выйшаў у адстаўку[1], пасля чаго жыў і працаваў у Ленінградзе, дзе і памёр 14 красавіка 1993 года. Пахаваны на Волкаўскіх могілках Санкт-Пецярбурга.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «Залатая Зорка»;
- Два ордэна Леніна;
- Два ордэна Чырвонага Сцяга;
- Ордэн Айчыннай вайны 1 ступені;
- Ордэн Чырвонай Зоркі;
- Медалі.
Зноскі
- ↑ а б в г Борисенко Владимир Александрович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 74. — 737 с.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 334. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 334. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Уладзімір Аляксандравіч Барысенка на сайце «Героі краіны»
- Нарадзіліся 25 студзеня
- Нарадзіліся ў 1912 годзе
- Нарадзіліся ў Рэчыцкім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 14 красавіка
- Памерлі ў 1993 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Пахаваныя на Волкаўскіх могілках
- Асобы
- Палкоўнікі СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Нарадзіліся ў Калінкавіцкім раёне
- Удзельнікі польскага паходу РСЧА
- Удзельнікі савецка-фінскай вайны
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Артылерысты Другой сусветнай вайны