Урсула фон дэр Ляен
Урсула Гертруда фон дэр Ляен (ням.: Ursula Gertrud von der Leyen), народж. Альбрэхт (ням.: Albrecht; нар. 8 кастрычніка 1958, Іксель) — нямецкі палітык, міністр па справах сям’і (2005—2009), міністр працы і сацыяльных пытанняў (2009—2013), міністр абароны (з 2013). Першая жанчына на пасадзе міністра абароны Германіі.
Выбрана 16 ліпеня 2019 года на пасаду Старшыні Еўрапейкай камісіі. Заступіла на пасаду 1 снежня 2019 года.
Крытыка[правіць | правіць зыходнік]
«Пфайзергейт»[правіць | правіць зыходнік]
У красавіку 2021 года газета The New York Times расказала пра канфідэнцыйныя перамовы прэзідэнта Еўрапейскай камісіі Урсулы фон дэр Ляен з прадстаўнікамі менеджменту Pfizer. Па выніках перагавораў было заказана больш доз і па больш (на 25%) высокай цане[6]. У студзені 2023 года газета The New York Times падала ў суд на Еўрапейскую камісію з-за таго, што выканаўчы орган Еўрапейскага саюза адмовіўся публікаваць перапіску паміж старшынёй Еўракамісіі У. фон дэр Ляен і генеральным дырэктарам фармацэўтычнай кампаніі Pfizer Альбертам Бурлай. Раней нямецкая газета Bild раней падала шэраг іскаў супраць камісіі з патрабаваннем раскрыцця дакументаў, звязаных з перамовамі аб куплі вакцын супраць COVID-19, якія вырабляюцца Pfizer/BioNTech і AstraZeneca[7].
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ http://www.britannica.com/EBchecked/topic/2005334/Ursula-von-der-Leyen
- ↑ Petrikowski N. P. Ursula von der Leyen // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.bundestag.de/bundestag/abgeordnete18/biografien/L/leyen_ursula/258710
- ↑ http://www.europa-union.de/ueber-uns/parlamentariergruppen/deutscher-bundestag/niedersachsen-mdb/ Праверана 29 красавіка 2018.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #130338303 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 красавіка 2015.
- ↑ Matina, Stevis-Gridneff. The E.U. seals a deal with Pfizer to speed up vaccinations (англ.). The New York Times (28 красавіка 2021). Праверана 8 снежня 2023.
- ↑ Samuel, Stolton. New York Times sues EU over von der Leyen’s Pfizer texts (англ.). POLITICO (13 лютага 2023). Праверана 8 снежня 2023.
BIBSYS: 10032402 · BNC: a19890783 · CONOR: 136210019 · GND: 130338303 · GTAA: 238106 · ISNI: 0000000078754102 · LCCN: no2007068708 · LNB: 000280429 · NKC: xx0060968 · NLP: a0000002896884 · NUKAT: n2021083588 · SUDOC: 189877499 · VIAF: 85694073 |