Svoboda | Graniru | BBC Russia | Golosameriki | Facebook
Перайсці да зместу

Фларо

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фларо
35°30′ пд. ш. 138°26′ у. д.HGЯO
АкваторыяВялікі Аўстралійскі заліў
Краіна
Фларо (Аўстралія)
Фларо
Фларо
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Паўвостраў Фларо з космасу, Лістапад 1985

Фларо́ (англ.: Fleurieu) — паўвостраў, размешчаны на поўдзень ад горада Адэлаіда ў Паўднёвай Аўстраліі.

Найбольш буйнымі гарадамі паўвострава з’яўляюцца Віктар-Харбар, Гулва, Янкаліла, Рапід-Бэй, а таксама вінаробны рэгіён даліна Макларэн. Прыбярэжныя гарады Уайтпінга і Браўнс-Біч папулярныя сярод прыхільнікаў сёрфінгу.

Паміж горадам Кейп-Джэрвіс, размешчаным у самай паўднёвай кропцы паўвострава, і востравам Кенгуру курсіруе паром. Паўвостраў атрымаў назву ад капітана Нікаля Бадэна ў 1802 годзе ад імя міністра марскога флота Францыі — Шарля П’ера Кларэ, герцага Фларо.