Фленсбургскі еўрапейскі ўніверсітэт
Выгляд
Фленсбургскі еўрапейскі ўніверсітэт | |
---|---|
ням.: Europa-Universität Flensburg | |
Арыгінальная назва | ням.: Europa-Universität Flensburg |
Міжнародная назва | англ.: Europe University of Flensburg |
Заснаваны | 1946 |
Год рэарганізацыі | 1994 |
Студэнты | 5 333 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Фленсбург |
Сайт | uni-flensburg.de |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фленсбургскі еўрапейскі ўніверсітэт (ням.: Europa-Universität Flensburg) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Фленсбург.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт размешчаны недалёка ад мяжы з Даніяй. Ён з'яўляецца адным з двух еўрапейскіх універсітэтаў у Германіі і, акрамя Кільскага ўніверсітэта Хрысціяна Альбрэхта і Любекскага ўніверсітэта, адным з трох універсітэтаў зямлі Шлезвіг-Гольштэйн.
Універсітэт сфармаваўся на базе педагагічнага каледжа, заснаванага ў 1946 годзе, і прапануе праграмы навучання ў галіне навук аб педагогіцы і адукацыі, міждысцыплінарных еўрапейскіх даследаванняў, устойлівага развіцця, нямецка-дацкага супрацоўніцтва і інш.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фленсбургскі еўрапейскі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
GND: 10002951-6 · ISNI: 0000000121111904 · LCCN: nb2011032748 · Microsoft: 200252411 · NKC: ko2016918062 · VIAF: 144428148 |