Франц Адамавіч Клінцэвіч
Франц Адамавіч Клінцэвіч | |
---|---|
Франц Адамавіч Клінцэвіч | |
Імя пры нараджэнні | Франц Адамавіч Клінцэвіч |
Дата нараджэння | 15 чэрвеня 1957 (67 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | СССР → Расія |
Адукацыя | |
Навуковая ступень | кандыдат псіхалагічных навук (2001) |
Партыя |
КПСС Адзіная Расія |
Член у | |
Род дзейнасці | палітык, грамадскі дзеяч |
Узнагароды | |
Удзельнік | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Франц Адамавіч Клінцэвіч (15 чэрвеня 1957, в. Крэйванцы, Ашмянскі раён, Гродзенская вобласць) — расійскі палітык, член Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі — прадстаўнік ад адміністрацыі Смаленскай вобласці з 29 верасня 2015 года; кіраўнік Камітэта па абароне і бяспецы Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі з 30 верасня 2015 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 15 чэрвеня 1957 года ў вёсцы Крэйванцы[1] (Ашмянскі раён, Гродзенская вобласць, Беларусь) у сялянскай сям’і. У 1972 годзе скончыў Крэйванцаўскую васьмігадовую школу, у 1974 годзе — сярэднюю школу № 1 у Ашмянах. Са снежня 1974 года па студзень 1975 года да прызыву на вайсковую службу працаваў настаўнікам фізкультуры, чарчэння i малявання ў Крэйванцэўскай сельскай васьмігадовай школе. У 1975 годзе прызваны на службу ва Узброеныя сілы СССР i накіраваны ў разведвальны батальён гарнізона ваеннага гарадка Печы горада Барысава.
У 1976 годзе накіраваны ў Свярдлоўскае вышэйшае ваенна-палітычнае танка-артылерыйскае вучылішча. Пасля сканчэння вучылішча, з 1980 па 1985 гады служыў на розных пасадах у паветрана-дэсантных войсках. З 1985 года вучыўся ў Ваенным інстытуце замежных моў. Пазней служыў у Афганістане (у 345-м асобным парашутна-дэсантным палку ПВД), быў слухачом Ваенна-палітычнай акадэміі імя Леніна, намеснікам камандзіра парашутна-дэсантнага палка ў горадзе Капсукасе.
З 1992 года — у Маскве. Спачатку быў вядучым спецыялістам урадавай камісіі па сацыяльнай абароне ваеннаслужачых, затым — старшым афіцэрам упраўлення камандуючага паветрана-дэсантнымі войскамі, з 1994 года — старшыня праўлення Расійскага Саюза ветэранаў Афганістана (адначасова з’яўляўся членам Прэзідэнцкага Савета, членам рэдкалегіі часопіса «Палітыка»). Да 1997 года знаходзіўся на ваеннай службе ў шэрагах Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі. У 2004 годзе скончыў Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі.
З 1999 па 2015 гады — дэпутат Дзяржаўнай думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі. Быў намеснiкам кiраўнiка думскай фракцыi «Адзіная Расія».
З 29 верасня 2015 года — член Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі — прадстаўнік ад адміністрацыі Смаленскай вобласці.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Пашаны (Беларусь, 1999);
- медаль «У памяць 10-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана» (Беларусь, 2005);
- ганаровая грамата Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі (2010).
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 15 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1957 годзе
- Нарадзіліся ў Ашмянскім раёне
- Выпускнікі Ваенна-палітычнай акадэміі імя У. І. Леніна
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генштаба
- Кандыдаты псіхалагічных навук
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 4 ступені
- Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (Расійская Федэрацыя)
- Кавалеры ордэна Пашаны
- Кавалеры ордэна Дружбы (Расія)
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі
- Узнагароджаныя медалём «У памяць 10-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана» (Беларусь)
- Асобы
- Палітыкі паводле алфавіта
- Удзельнікі Афганскай вайны (1979—1989)
- Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі III склікання
- Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі IV склікання
- Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі V склікання
- Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі VI склікання
- Члены КПСС
- Члены «Адзінай Расіі»
- Ганаровыя грамадзяне Ашмян