Фядот Пракопавіч Падалян
Фядот Пракопавіч Падалян | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 ліпеня 1909 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 студзеня 1971 (61 год) |
Месца пахавання | |
Альма-матар |
|
Грамадзянства | |
Званне | старшы лейтэнант[1] |
Камандаваў | 11-я Быхаўская партызанская брыгада і Быхаўская ваенна-аператыўная група |
Узнагароды і званні |
Фядот Пракопавіч Падалян (17 ліпеня 1909, в. Руса-Крыклівец, Альгопальскі павет, Падольская губерня, цяпер Крыклівец, Вінніцкая вобласць — 4 студзеня 1971) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Магілёўскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 17 ліпеня 1909 года ў вёсцы Руса-Крыклівец Альгопальскага павета Падольскай губерні (цяпер Крыклівец, Вінніцкая вобласць) у сям’і селяніна. З 1928 года на культурна-асветнай і гаспадарчай працы.
З 1931 года — у Чырвонай Арміі. Член КПСС з 1938 года.
Вялікую Айчынную вайну сустрэў пад Слонімам, з красавіка 1942 года ў партызанах: радавы, камандзір узвода, роты, атрада. З красавіка па ліпень 1943 года з’яўляўся камандзірам 11-й Быхаўскай партызанскай брыгады. З ліпеня — камандзір, а з лістапада 1943 года кіраўнік Быхаўскай ваенна-аператыўнай групы, адначасова ў лістападзе 1943 — лютым 1944 года — сакратар Быхаўскага падпольнага райкама партыі.
У 1944—1965 гадах на партыйнай і савецкай рабоце ў Бабруйскай і Магілёўскай абласцях. У 1956 годзе завочна скончыў Магілёўскі педінстытут.
У пасляваенныя гады перадаў у Быхаўскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей сцяг 11-й Быхаўскай партызанскай брыгады, які быў пашыты рукамі быхаўскіх партызанак з бардовага плюшу і марлі. Таксама падараваў музею машынку, на якой падчас вайны друкаваліся матэрыялы для падпольнай газеты «Партызан Быхаўшчыны» і лістоўкі[2].
Памёр 4 студзеня 1971 года. Пахаваны на Васкрасенскіх могілках у Магілёве.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны 2 ордэнамі Леніна, ордэнамі Чырвонага Сцяга і Працоўнага Чырвонага Сцяга.
Улічваючы вялікія заслугі Фядота Падаляна ў развіцці партызанскага руху на Быхаўшчыне, у дзень святкавання 25-годдзя вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў рашэннем гарадскога Савета дэпутатаў працоўных яму прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Быхава». Яго імем названа вуліца ў Быхаве.
Зноскі
- ↑ https://pamyat-naroda.ru/heroes/podvig-chelovek_nagrazhdenie10061712/
- ↑ Сяргей Жыжыян. Музейны ўнікат. Быхаўскія скарбы . Літаратура і мастацтва № 33 (23 жніўня 2013). Праверана 29 мая 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Фядот Пракопавіч Падалян на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 17 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1909 годзе
- Нарадзіліся ў Альгопальскім павеце
- Памерлі 4 студзеня
- Памерлі ў 1971 годзе
- Пахаваныя на Васкрасенскіх могілках (Магілёў)
- Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Ганаровыя грамадзяне Быхава
- Асобы
- Члены КПСС
- Нарадзіліся ў Вінніцкай вобласці
- Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
- Дзяржаўныя дзеячы Беларусі
- Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны