Svoboda | Graniru | BBC Russia | Golosameriki | Facebook
Перайсці да зместу

Хачатур Абавян

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хачатур Абавян
арм.: Խաչատուր Աբովյան
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 15 кастрычніка 1809(1809-10-15)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 красавіка 1848(1848-04-14)[1][3][…] (38 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Вардан Абавян[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, раманіст, настаўнік, паэт, драматург, празаік, асветнік, этнограф
Гады творчасці з 1828
Кірунак рамантызм
Жанр раман і проза
Мова твораў армянская мова
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хачатур (Авецікавіч) Абавян (арм.: Խաչատուր Աբովյան; 15 кастрычніка 1809, сяло Канакер, каля г. Ерэван — прапаў без звестак 14 красавіка 1848) — армянскі пісьменнік, асветнік, заснавальнік новай армянскай літаратуры і літаратурнай мовы, педагог. Класік армянскай літаратуры.

У 1818—1822 гадах навучаўся ў Эчміядзіне. У 1824—1826 гадах вучыўся ў армянскай школе Нерсісян у Тыфлісе. Яго настаўнікамі былі армянскія педагогі — Пагас Карадагці і паэт Аруцюн Аламдаран. У 1827—1828 гадах выкладаў у Санаінскім манастыры.

З мая 1828 працаваў у Эчміядзіне перакладчыкам і сакратаром армянскага Каталікоса. 27 верасня 1829 года з экспедыцыяй на чале з прафесарам Дэрпцкага ўніверсітэта Фрыдрыхам Паратам падымаецца на вяршыню Арарата. У 1830—1836 гадах навучаўся ў Дэрпцкім універсітэце. У 1836 годзе вярнуўся на радзіму з мэтай адкрыцця ў Эчміядзіне семінарыі для падрыхтоўкі настаўнікаў армянскіх школ. Завяршыў эканоміка-геаграфічнае даследаванне «Аб шляхах паляпшэння эканамічнага і культурнага стану Арменіі і армянскага народа» (на нямецкай мове); адмова ад духоўнага звання.

У 1837—1843 гадах працаваў наглядчыкам мясцовага павятовага вучылішча ў Тыфлісе, адначасова адкрыў прыватную школу з мэтай падрыхтоўкі настаўнікаў для народных школ. З жніўня 1843 года працаваў наглядчыкам мясцовага павятовага вучылішча ў Ерэване. У 1843—1844 гадах удзельнічаў у фізіка-геаграфічных абследаваннях Усходняй Арменіі нямецкага географа М.Вагнера; суправаджаў прускага вандроўніка А.Гакстгаўзена ў паездках па Арменіі з мэтай вывучэння аграрных адносін; сумесна падарожнічаў па Арменіі з нямецкім паэтам Ф.Бодэнштэтам, пераклаў на нямецкую мову, па радзе апошняга, і падрыхтаваў да выдання ў Германіі армянскіх, курдскіх і азербайджанскіх песень. У 1845 годзе самастойна арганізаваў паездку да курдаў, вынікам якой сталі працы «Курды і іезіды», «Нарыс аб паходжанні, нацыянальных асаблівасцях, мове, побыці і звычаях курдаў» і інш. (на нямецкай мове).

Зноскі

1. а б в г Roux P. d. Nouveau Dictionnaire des œuvres de tous les temps et tous les pays — 2 — Éditions Robert Laffont, 1994. — Vol. 1. — P. 7. — ISBN 978-2-221-06888-5

2. а б в г д е Армянская савецкая энцыклапедыя / пад рэд. Վ. Համբարձումյան, Կ. ԽուդավերդյանՀայկական հանրագիտարան հրատարակչություն, 1974.

3. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.