З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам
Хмель .
Хмель [ 3] (Humulus ) — род шматгадовых травяністых раслін сямейства каноплевых .
Усе віды хмелю — ліяны , растуць хутка. Лісце зверху цёмна-зялёнае, знізу светла-зялёнае. Кветкі аднаполыя, расліны двухдомныя. Цвіце ў чэрвені — жніўні . Плод — сціснуты бялёса-шэры арэшак , які паспявае ў верасні .
Сустракаецца толькі ў Паўночным паўшар’і . З-за сваёй патрэбы ў вільгаці звычайна расце на вільготных месцах: краях балот , узлесках, сярод хмызнякоў і інш., не трывае доўгай засухі. Хмель вырошчваюць як сельскагаспадарчую культуру , галоўным чынам для піваварнай прамысловасці.
Зноскі
↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя» .
↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн. : «Наука и техника », 1967. — С. 66. — 160 с. — 2 350 экз.