Цэнтр святлодыёдных і оптаэлектронных тэхналогій НАН Беларусі
Appearance
Цэнтр святлодыёдных і оптаэлектронных тэхналогій НАН Беларусі (ЦСАТ НАН Беларусі) | |
---|---|
Дата заснавання | 2009 |
Тып | дзяржаўнае прадпрыемства |
дырэктар | Юрый Васільевіч Трафімаў |
Юрыдычны адрас | Беларусь, 220090, Мінск, Лагойскі тракт, 20. |
Сайт | ledcenter.by |
Цэнтр святлодыёдных і оптаэлектронных тэхналогій НАН Беларусі — навукова-вытворчае прадпрыемства ў структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У 2007 годзе Інстытут электронікі НАН Беларусі быў далучаны да Інстытута фізікі.
У 2009 годзе быў утвораны Цэнтр.[1] У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31.10.2011 № 494 «Аб удасканаленні арганізацыйнай структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» было створана Дзяржаўнае навукова-вытворчае аб’яднанне «Оптыка, оптаэлектроніка і лазерная тэхніка» у форме самастойнай юрыдычнай асобы. У яго склад быў уключаны і ЦСАТ.
Напрамкі дзейнасці[правіць | правіць зыходнік]
- выраб шырокага спектру святлодыёдных выпраменьвальнікаў для вырошчвання зялёных і іншых культур у цяплічных умовах
- вытворчасць святлодыёдных вулічных свяцільнікаў і пакаёвых свяцілень для асвятлення прамысловых, гандлёвых і складскіх памяшканняў
- дробнасерыйная вытворчасць прадукцыі і яе кампанентаў на аснове святлодыёдаў[2]