Швайпольт Фіёль
Швайпольт Фіёль | |
---|---|
ням.: Schweipold Fiol | |
Род дзейнасці | book printer, кнігадрукар, выдавец, ювелір, графік, вынаходнік, купец, мастак-гравёр |
Дата нараджэння | каля 1460[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1525 ці 1526 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Швайпо́льт Фіёль (ням.: Schweipold Fiol; каля 1460, Нойштат-на-Айшы — 7 мая 1525/16 мая 1526) — славянскі першадрукар. Паводле паходжання немец з Франконіі, каталіцкага веравызнання.
Прыбыў у Кракаў у 1479 годзе быў майстрам гафцярскай справы (вышывання золатам па тканіне). На сродкі заможнага кракаўскага мешчаніна Яна Тужона заснаваў друкарню з кірылічнымі шрыфтамі, вырабленымі Рудольфам Барсдорфам з Браўншвайга. Зберагліся 4 выдадзеныя ім кнігі набажэнстваў на царкоўнаславянскай мове. Дзве з іх — «Актоіх» або «Васьмігласнік» (1491) і «Часаслоў» (1491) маюць кароткае пасляслоўе ў форме калафона з тэкстам: «Доконана быс сия книга у великомъ граде Кракове при державе великого короля полского Казимира и докончана быс мещанином краковскимъ Шваиполтомъ Фиоль из немец немецкого роду Франкъ. И скончасас бо божием нарожениемъ 14 съть девять десят 1 лето». Іншыя дзве кнігі — «Трыёдзь посная» (не датаваная) і «Трыёдзь кветная» (1492) не маюць выходных звестак. Імаверна, кірылічнае кнігавыдавецтва было камерцыйным прадпрыемствам, разлічаным на шырокі рынак праваслаўнага рэгіёну Усходняй Еўропы. У лістападзе 1491 года арыштаваны па падазрэнні ў ерасі, неўзабаве па вызваленні пакінуў Кракаў. Жыў у Левачы ў Славакіі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118925326 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 лютага 2023.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Фіёль Швайпольт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. С. 371.
- Фіёль Швайпольт // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 702. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Немировский Е. Л. Начало славянского книгопечатания. — М., 1971.
- Немировский Е. Л. Описание изданий типографии Швайпольта Фиоля // Описание старопечатных изданий кирилловского шрифта. — М., 1979.
- Немировский Е. Л. Начало славянского книгопечатания кирилловским шрифтом // Книга: исследования и материалы. — М., 1991. — Сб. 63.
- Cracovia impressorum XV et XVI saeculorum / ed. Joannes Ptaśnik. — Przedr. offsetowy. — Oryg.: Leopoli : sumpt. Instituti Ossoliniani, 1922;. — Warszawa: Wydaw. Artystyczne i Filmowe, 1979. — 456 p. — (Monumenta Poloniae Typographica XV et XVI saeculorum; vol. 1).
- Ісаєвич Я. Українське книговидання: витоки, розвиток, проблеми — Львів: Інститут українознавства ім. І. Крип’якевича НАН України, 2002. — 520 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Актоіх Швайпольта Фіёля. — Кракаў, 1491. Факсіміле на сайце РДБ.
- Часаслоў Швайпольта Фіёля. — Кракаў, 1491. Факсіміле на сайце РДБ.
- Трыёдзь посная Швайпольта Фіёля. — Кракаў, каля 1493. Факсіміле на сайце РДБ.
- Трыёдзь каляровая Швайпольта Фіёля. — Кракаў, каля 1493. Факсіміле на сайце РДБ.