Svoboda | Graniru | BBC Russia | Golosameriki | Facebook
Перайсці да зместу

Шолам-Алейхем

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шолам-Алейхем
ідыш: שלום עליכם
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні руск.: Шолом Нохумович Рабинович
Дата нараджэння 18 лютага (2 сакавіка) 1859[1] ці 5 сакавіка 1859(1859-03-05)[2]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 мая 1916(1916-05-13)[1][3][…] (57 гадоў) ці 1916[4]
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Дзеці Сара Саламонаўна Рабіновіч[d] і Marie Waife[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці драматург, пісьменнік
Мова твораў ідыш і іўрыт
Подпіс Выява аўтографа
sholemaleichem.org (англ.)
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Шолам-Алейхем

Шолам-Алейхем (сапр. Шолам Нохумавіч Рабіновіч; 2 сакавіка 1859, Пераяслаў, Украіна — 13 мая 1916, г. Нью-Ёрк, ЗША) — яўрэйскі пісьменнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў хедары і Пераяслаўскім рускім павятовым вучылішчы. Друкаваўся з 1879. Пісаў на мовах іўрыт, ідыш і рускай. У раманах «Сэндэр Бланк і яго сямейка» (1887), «Стэмпеню» (1888), «Ёселе-салавей» (1889), «Патоп» (1907), «Блукаючыя зоркі» (1909-11), аўтабіяграфічнай кнізе «3 кірмашу» (1916, няскончана), аповесцях, п'есах, цыклах апавяданняў, нарысах, сатырычных памфлетах крытыкаваў тагачасную рэчаіснасць, стварыў вобразы таленавітых людзей з народа, наследаваў дэмакратычныя і асветніцкія традыцыі рускай і еўрапейскіх літаратур. У 1908 і 1914 наведаў Беларусь. Падзеі, звязаныя з яго выступленнем у Баранавічах, знайшлі адлюстраванне ў апавяданні «Станцыя Баранавічы».

На беларускую мову творы Шолам-Алейхема перакладалі Ф. Баторын, З. Бядуля, М. Валошка, А. Васілевіч, Ю. Канэ, В. Рубінчык, У. Саламевіч, Г. Шупенька і інш.

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

• Хлопчык Мотка: 4-е выд. — Мн., 1938.
• Запіскі коміваяжора. Мн., 1939.
• Дзіцячыя апавяданні. Мн., 1939.
• Апавяданні. Мн., 1940.
• Тэўе-малочнік: Аповесці, апавяданні, юнацкі раман: Пер. з ідыш / Прадм. Ю. Канэ. — Мн.: Маст. літ., 1992. — (Скарбы сусветнай літаратуры);
• Хлопчык Мотл: Аповесць: Для сярэд. шк. ўзросту / Пер. з рус. А. Васілевіч. — Мн.: Юнацтва, 1993.
• Блукаючыя зоркі. Раман / Пер.: Г. С. Шупенька, У. Саламевіч. — Мн.: Бел. навука, 1998. (Школьная бібліятэка).
• Ад Пейсаха да Кучак (апавяданне). Пер. В. Рубінчык // Альбино плюс. — Спецвыпуск № 10. — Лунінец, 2009. (гл. таксама http://belisrael.info/?p=6703)

Зноскі

1. а б Ременик Г. А. Шолом-Алейхем // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.

2. Find a Grave — 1996. Праверана 24 жніўня 2019.

3. Kuiper K. Sholem Aleichem // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

4. https://www.biografiasyvidas.com/biografia/s/solem.htm
5. Ременик Г. А. Шолом-Алейхем // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

6. http://www.nytimes.com/2002/11/09/books/the-world-with-a-sigh-and-a-wink.html
7. http://www.nytimes.com/2011/07/08/movies/sholem-aleichem-laughing-in-the-darkness-review.html

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

• Фінкель У. Шолам-Алейхем / Пер. з яўр. мовы і апрац. В. Вольскага. — Мн., 1958.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]