Шматгадовыя водныя травяністыя расліны з паўзучым карэнішчам. Сцябло трубчастае, галінастае, аблісцелае. Лісце перыста-раздзельнае, рэдка суцэльнае, кальчаковае. Кветкі дробныя, белаватыя, ружаватыя, у рэдкіх верхавінкавых каласках, якія выступаюць з вады. Плод распадаецца на 4 касцянкі. Корм для рыб і птушак. Некаторыя віды вырошчваюць у акварыумах.
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4.