Эдна Марцін
Эдна Марцін | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 снежня 1908[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 мая 2003[4] (94 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Швецыя |
Род дзейнасці | мастак па тэкстылі, педагог |
Месца працы | |
Вучоба | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эдна Марцін (шведск.: Edna Martin, народжаная Ёхансан; 17 снежня 1908 — 11 мая 2003) — шведская мастачка па тэкстылі і педагог.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 17 снежня 1908 года ў гётэбаргскім прыходзе Гамлестад ў сям’і Тэадора Ёхансана і яго жонкі Сафі Флуд.
Вучылася ў школе Högskolan för design och konsthantverk (зараз факультэт мастацтваў Гётэбаргскага ўніверсітэта), працягнула сваю адукацыю ў Францыі. Пасля сваёй дэбютнай выставы ў музеі Röhsska museet у 1931 годзе, Эдна Марцін працавала мастацкім кіраўніком прадпрыемства Axevalla-Varuhemslöjd. Затым у 1935-1937 гадах працавала ў кампаніі Svenskt Tenn, якую заснавала Эстрыд Эрыксан.
У 1937—1939 гадах была мастаком па тэкстылі шведскай асацыяцыі рамеснікаў, а ў 1941—1953 гадах тэкстыльным дырэктарам гэтай асацыяцыі. З 1953 года Эдна была кіраўніком кампаніі Handarbetets vänner, працавала ў студыі Licium, як і вядомая мастачка Тайра Лундгрэн, і адукацыйным цэнтры Sätergläntan.
Эдна ўдзельнічала ў Сусветнай выставе ў Парыжы ў 1937 годзе, Сусветнай выставе ў Нью-Ёрку ў 1939 годзе, Х’юстанскай выставе ў 1956 годзе і ў вялікай колькасці шведскіх выстаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, пачынаючы з 1937 года.
Таксама Эдна Марцін выкладала мастацкае шыццё ў Стакгольмскай школе Констфак з 1948-га года, а затым, будучы на пасадзе старэйшага выкладчыка з 1957 па 1969 гады. Атрымала званне прафесара ў 1980 годзе.
Дзякуючы супрацоўніцтву з такімі вядомымі мастакамі, як Кайса Мелантан, Інгігерда Мелер, Элі Хэмберг і іншых, яна спрыяла ператварэнню іх ткацкага мастацтва ў манументальныя тэкстыльныя творы.
Пасля выхаду на пенсію Эдна Марцін працягвала займацца мастацтвамі, натхнённая навакольным асяроддзем Эланда, дзе яна жыла летам. Яе наватарскі падыход да работ заключаўся ў падыходзе да незнаёмых матэрыялаў, з якімі яна ніколі раней не сустракалася — гэта былі рыбалоўныя сеткі, тонкая шаўковая вуаль, якую выкарыстоўвалі пераплётчыкі. Творы мастачкі прадстаўленыя ў Нацыянальным музеі Швецыі, музеі Röhsska museet і іншых музеях краіны. За сваю мастацкую дзейнасць была ўзнагароджана ў 1964 годзе медалём Litteris et Artibus і ў 1971 годзе медалём прынца Яўгена.
Прыватнае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]C 1942 года яна была замужам за юрыстам Янам Гербертам Марцінам, у сям’і раслі дзеці: Сюзана, Барбара і Іахім.
Зноскі
- ↑ а б Gamlestads församlings kyrkoarkiv, Göteborg, Födelse- och dopböcker, SE/GLA/13182/C/3 (1905-1911), bildid: 00070130_00260, sida 255 Праверана 18 сакавіка 2019.
- ↑ Edna Martin // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088 — doi:10.1515/AKL
- ↑ Astrid Edna Elvira, f. 1908 i Göteborgs Gamlestad Göteborgs och Bohus län // Swedish Census 1910 — Riksarkivet. Праверана 18 сакавіка 2019.
- ↑ а б в г д е ё Astrid Edna Elvira Martin 1908-12-17 — 2003-05-11 Textilkonstnär, pedagog Праверана 6 кастрычніка 2020.
- ↑ Astrid Edna Elvira Martin // https://gravar.se/forsamling/lidingo-forsamling/lidingo-kyrkogard/1-un/astrid-edna-elvira-martin-15b43 — Gravar.se. Праверана 18 мая 2024.
- ↑ Astrid Edna Elvira Martin // https://www.findagrave.com/memorial/250419579/astrid-edna_elvira-martin Праверана 18 мая 2024.
- ↑ Martin, Astrid Edna Elvira, f. Johanson,Textil-konstnärinna, 08 — С. 983. Праверана 6 кастрычніка 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Svenskt konstnärslexikon del IV, sid 88, Allhems förlag, Malmö. Libris 8390293.
- http://www.lexikonettamanda.se/show.php?aid=15332