Эруш Вежай
Эруш Вежай | |
---|---|
эрз.: Erüš Vežaj, Эрюш Вежай | |
| |
Імя пры нараджэнні | Барыс Аляксеевіч Ерушаў |
Род дзейнасці | паэт, грамадскі дзеяч |
Дата нараджэння | 7 сакавіка 1955 (69 гадоў) |
Месца нараджэння | сяло Ірэкла, Арэнбургская вобласць |
Грамадзянства | Расія |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эруш Вежай (эрз.: Erüš Vežaj, Эрюш Вежай; 7 сакавіка 1955 года, сяло Ірэкла, Арэнбургская вобласць) — эрзянскі паэт і грамадскі дзеяч, каардынатар фонду «Руца».[1]
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Дзіцячыя гады прайшлі ў Самарскай вобласці. У сувязі са знікненнем вёскі сям’я Вежая пераехала ў Пензенскую вобласць на ст. Пачелма. Там скончыў 8 класаў агульнаадукацыйнай школы. У 15 гадоў выехаў у Свярдлоўск на вучобу ў Сувораўскае вучылішча, якое скончыў з залатым медалём (1972). У тым жа годзе з’ехаў у Кіеў, дзе прайшоў навучанне ў ваенна-марскім палітычным вучылішчы (1976). У званні лейтэнанта быў накіраваны на службу ў Севастопаль, дзе на вайсковым караблі адслужыў 6 гадоў. Скончыў Ваенна-палітычную акадэмію імя У. І. Леніна (1985). Быў адпраўлены на Паўночнаморскі флот, дзе праслужыў на караблі і ў штабе да 1994 г. Скончыў службу капітанам другога рангу. Пачаў займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю, адкрыў кнігарню «Эрзіяна».[2]
Эрзянскі нацыянальны рух
[правіць | правіць зыходнік]З 1994 года актыўна ўдзельнічае ў эрзянскім нацыянальным руху. Вядомы сваімі нацыяналістычнымі і антыімперскімі поглядамі, а таксама вострай крытыкай Рускай праваслаўнай царквы.
Выступаў супраць удзелу эрзян у Другой чачэнскай вайне. У сваім артыкуле «Каланізацыя Эрзянь Мастор» назваў гэтую вайну каланіяльнай.[3]
Аўтар вершаў і казак на эрзянскай мове. Асобныя яго вершы пакладзены на музыку, а казкі агучаны.[4]
Зноскі
- ↑ Кшуманцянь Пірґужа відзначили Зіркою Ерзя Народу .
- ↑ Две правды «независимой» мордовской газеты и Эрюша Вежая | Эрзянь ки. Культурно-образовательный портал.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2017. Праверана 18 лютага 2023.
- ↑ Колонизация Эрзянь Мастор | Эрзянь ки. Культурно-образовательный портал.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2018. Праверана 18 лютага 2023.
- ↑ Koda Ineškipazoś Lomanenteń lem kočkaś (neeń škań ěrzäń evks) [украінская], Праверана 2021-03-13