Якаў Ільіч Веснік
Якаў Ільіч Веснік | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 жніўня 1894 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 лістапада 1937 (43 гады) |
Месца смерці | СССР |
Дзеці | Яўген Веснік |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
|
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Якаў Ільіч Ве́снік[1] (Вясні́к[2]; 19 жніўня 1894, Пінск, Расійская імперыя — 17 лістапада 1937) — заснавальнік і першы дырэктар «Крыварожсталі »[3]. Бацька Яўгена Весніка.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 19 жніўня 1894 года ў Пінску ў купецкай сям’і. У 19 гадоў, паспеўшы адслужыць у арміі, адправіўся ў Швейцарыю, дзе паступіў у Лазанскі ўніверсітэт. Скончыць яго не паспеў — пачалася сусветная вайна.
У першы ж дзень вайны Якава вызначылі ў Каломенскі 119-ы пяхотны полк[1]. У адным з баёў ва Усходняй Прусіі быў цяжка паранены. Пасля лячэння ў шпіталі адправіўся ў Петраград і, сам таго не ведаючы, наблізіўся да цэнтра маючых адбыцца рэвалюцыйных падзей.
У дні Лютаўскай рэвалюцыі 23-гадовы Якаў Веснік узначальваў атрад чырвонагвардзейцаў[1], у ліпені 1917 года ён быў ужо камісарам пошты і тэлеграфа Выбаргскага раёна.
Грамадзянская вайна. Служба ў РСЧА
[правіць | правіць зыходнік]З першага дня арганізацыі Чырвонай Арміі Якаў Веснік — у яе шэрагах[1].
Паслужны спіс члена Рэўваенсавета[4]:
- 8-я армія, РСЧА Паўднёвага фронту: — з 7 лістапада 1918 — 28 лістапада 1919
- 11-я армія, РСЧА: — з 27 мая — 31 жніўня 1920
15-я армія, РСЧА: — з 10 лістапада — 26 снежня 1920
- 11-я армія, РСЧА: — з 26 студзеня — 29 мая 1921
Рамантычная сямейная гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Адзін з самых важных момантаў свайго жыцця ён перажыў ужо на зыходзе грамадзянскай вайны ў лютым 1921 года на Тыфліскім фронце. Ваенная аперацыя за авалоданне Пойлінскім чыгуначным мостам ледзь не скончылася для Весніка трагічна — у баях ён быў цяжка паранены і цудам пазбег смерці. У гэтага драматычнага эпізоду ёсць і іншы, рамантычны бок. У Бакінскім шпіталі за цяжка параненым Якавам Веснікам старанна даглядала маладзенькая медсястра, чэшка па нацыянальнасці Яўгенія Немечак. Згодна сямейнаму паданню, калі стаяла пытанне: ампутаваць ці не Якаву абедзве нагі, яна прызналася яму ў каханні і паклялася, што, незалежна ад зыходу аперацыі, гатова быць з ім усё жыццё. Пасля лячэння яны пажаніліся.
Мірны час
[правіць | правіць зыходнік]Пасля заканчэння грамадзянскай вайны былы ваенны камісар Якаў Веснік становіцца адным з вядучых кіраўнікоў мірнага будаўніцтва. Ён аднаўляў затопленыя Рыдэраўскія руднікі, працаваў віцэ-прэзідэнтам Амгандлю ў Нью-Ёрку і намеснікам старшыні гадлёвага прадстаўніцтва СССР у Швецыі. Быў галоўным інжынерам будаўніцтва нафтаправода ў Баку і начальнікам пракатных цэхаў «Магнітабуда». У Крывы Рог прыехаў летам 1931 года.
У 1936 годзе дырэктар Крыварожскага металургічнага камбіната Я. І. Веснік быў абвінавачаны ў садзейнічанні контррэвалюцыянерам-трацкістам і выключаны з партыі, аднак за яго ўступілася Палітбюро і партбілет быў яму вернуты[5].
Пасля загадкавай смерці Р. К. Арджанікідзэ (18 лютага) 1937 года рушыла ўслед расправа са сваякамі і знаёмымі наркама. Я. І. Веснік быў арыштаваны па сфабрыкаванай справе 10 ліпеня 1937 года, і ўжо 17 лістапада — расстраляны па сталінскіх спісах[6][7].
Яго жонка была адпраўлена ў ссылку ў Казахстан, а сын, будучы вядомы акцёр Яўген Веснік, апынуўся пад пагрозай трапіць у дзіцячы дом[8].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]- Жонка — Яўгенія Эмануілаўна Веснік (народж. Немечак; 18 жніўня 1897 — 4 мая 1977), ураджэнка г. Жытомір Валынскай губерні.
- Сын — акцёр Яўген Веснік (15 студзеня 1923 — 10 красавіка 2009)
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Чырвонага Сцяга (1921)[1]
- Ордэн Чырвонага Сцяга
- Ордэн Чырвонага Сцяга Азербайджанскай ССР
- Ордэн Леніна
Ушанаванне памяці
[правіць | правіць зыходнік]- Спектакль «Чыстка», Крыварожскі тэатр імя Шаўчэнкі, пастаноўка Я. Я. Веснік.
- Помнік каля будынка кіравання персаналам Крыварожсталі.
- Вуліца ў Крывым Рогу.
- Мемарыяльная дошка на доме ў Крывым Рогу, дзе жыў Якаў Веснік.
- Помнік першаму дырэктару КМЗ Весніку Якаву Ільічу[9]
Зноскі
- ↑ а б в г д Весник Яков Ильич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 112. — 737 с.
- ↑ Евгений Весник: «…Люблю пьяниц» . Совершенно секретно. — «Правильно ударение в моей фамилии делать на втором слоге – Весник!» Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2013. Праверана 16 студзеня 2013.
- ↑ Кривой Рог; Новостной портал
- ↑ Документы РККА(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 11 снежня 2013.
- ↑ Политбюро. Механизмы политической власти в 30-е годы Архівавана 3 чэрвеня 2013. (руск.)
- ↑ https://kryvorizhski.info/uk/eternal-865-zhyttyevyj-shlyah-yakova-vesnyka-ta-jogo-vnesok-u-budivnycztvo-kryvorizhstali
- ↑ Сталинские списки Архівавана 29 кастрычніка 2013. (руск.)
- ↑ Феномен Е. Весника (Материал Вести.ру) Архівавана 13 красавіка 2009. (руск.)
- ↑ Памятник первому директору КМЗ Веснику Якову Ильичу (руск.)
- Нарадзіліся 19 жніўня
- Нарадзіліся ў 1894 годзе
- Нарадзіліся ў Пінску
- Памерлі 17 лістапада
- Памерлі ў 1937 годзе
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Асобы
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Расстраляныя ў СССР
- Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
- Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя)
- Рэвалюцыянеры Расіі