Ян XXIII
Ян XXIII | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Ioannes PP. XXIII | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Царква | Каталіцкая Царква | ||||||
Папярэднік | Пій XII | ||||||
Пераемнік | Павел VI | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Пій XII | ||||||
Пераемнік | Павел VI | ||||||
|
|||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар тэалогіі[d] | ||||||
Дзейнасць | ксёндз, каталіцкі дыякан | ||||||
Нараджэнне |
25 лістапада 1881[1][2][…] |
||||||
Смерць |
3 чэрвеня 1963[3][1][…] (81 год) |
||||||
Пахаванне | |||||||
Бацька | Giovanni Battista Roncalli[d] | ||||||
Прыняцце свяшчэннага сану | 10 жніўня 1904 | ||||||
Кардынал з | 12 студзеня 1953 | ||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ян XXIII, Іаан XXIII[5], святы (свецкае Анджэла Джузэпэ Ранкалі, італ.: Angelo Giuseppe Roncalli; 25.11.1881, Сота-іль-Монтэ каля г. Бергама, Італія — 3.6.1963) — Папа Рымскі (1958—1963).
Вучыўся ў духоўнай семінарыі ў Бергама, атрымаў тэалагічную адукацыю ў Рыме і прыняў сан свяшчэнніка (1904). У 1919—21 рэктар семінарыі. 3 1925 біскуп, у 1925—53 прадстаўнік Ватыкана ў шэрагу краін. У 1953 атрымаў сан кардынала. У 1953—58 патрыярх Венецыі.
Вялікі рэфарматар каталіцкай царквы. У час каранацыі не дазволіў епіскапам цалаваць яго калені і стопы, а толькі пярсцёнак. Першы Папа пасля 1870 г., які правёў афіцыйную сустрэчу па-за Ватыканам (наведванне зняволеных у турме).
Праводзіў курс ватыканскай палітыкі, накіраваны на абнаўленне царкоўнага жыцця і аб’яднанне з іншымі хрысціянскімі цэрквамі; выступаў за мірнае суіснаванне дзяржаў з розным грамадскім ладам, за раззбраенне і мірнае вырашэнне спрэчных міжнародных пытанняў. Склікаў Першы сінод для Рымскай дыяцэзіі ў Латэранскім саборы, адначасова першы сінод у гісторыі Рыма (24.1 — 31.1.1960). 3 мэтай прыняцця каталіцкай царквой новага курсу і ўмацавання яе пазіцый склікаў Другі Ватыканскі сабор (11.10.1962), на якім абмяркоўваліся царкоўныя рэформы. У першы раз прыняў на аўдыенцыі англіканскага архіепіскапа.
Абвешчаны багаслаўлёным у 2000, рэшткі цела перанесены з падзямелляў Ватыкана ў сабор Св. Пятра. У 2014 абвешчаны святым.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Cogley J. Saint John XXIII // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Johannes (Johannes XXIII.) // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Иоанн XXIII // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ а б Иоанн XXIII // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7). С. 136
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ян XXIII
BAV: ADV11280197, ADV12668100, ADV12070437 · BIBSYS: 90654607 · BNC: a10106789 · BNE: XX1721425 · BNF: 118866322 · CONOR: 13182307 · GND: 118557920 · GTAA: 147346, 113936 · ICCU: CFIV016383 · ISNI: 0000000121360636, 0000000434336979 · LCCN: n79018752 · LNB: 000024549 · NDL: 00444720 · NKC: jn19990210303 · NLA: 35247143 · NLG: 98797 · NLP: a0000001179599 · NSK: 000033655 · NTA: 068354916 · NUKAT: n93081047 · PTBNP: 65696 · LIBRIS: 191698 · SUDOC: 02746931X · VIAF: 62340644 · ULAN: 500356830 |