Яўген Макаравіч Нікалаенка
Appearance
Яўген Макаравіч Нікалаенка | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 верасня 1905 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 красавіка 1961 (55 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | Ваенна-паветраныя сілы |
Гады службы | 1927—1955 |
Званне | генерал-лейтэнант |
Камандаваў | знішчальнай авіягрупай у Кітаі; ВПС Крымскага фронту;11-й паветранай арміяй; 50-й паветранай арміяй Далёкай авіяцыі. |
Бітвы/войны | Япона-кітайская вайна, Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | Медаль «Залатая Зорка» , 2 Ордэна Леніна, 3 Ордэны Чырвонага Сцяга, Ордэн Суворава 2-й ступені, Ордэн Кутузава 2-й ступені, Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені, Ордэн Чырвонай Зоркі. |
У адстаўцы | з 1955 |
Яўген Макаравіч Нікалаенка (17 верасня 1905, в. Вудага, Камаровіцкая воласць, Чэрыкаўскі павет, Магілёўская губерня, цяпер Чэрыкаўскі раён, Беларусь — 16 красавіка 1961) — Герой Савецкага Саюза (1939).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў акадэмію Генштаба. У 1935—1941 гг. камандзір звяна, атрада, экскадрыллі, начальнік ваеннай авіяшколы, камандзір авіядывізіі, намеснік камандуючага, камандуючы ВПС акругі. У Айчынную вайну на Паўднёвым, Крымскім, Заходнім, Паўднёва-Заходнім, 3-м Беларускім франтах — камандуючы ВПС арміі, фронту, намеснік камандуючага паветранай арміяй. Удзельнік баёў пад Масквой, у Крыму і Усходняй Прусіі. Да 1955 г. знаходзіўся на адказных пасадах у ВПС.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Яўген Макаравіч Нікалаенка на сайце «Героі краіны»
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 30 верасня
- Нарадзіліся ў 1905 годзе
- Нарадзіліся ў Чэрыкаўскім павеце
- Памерлі 16 красавіка
- Памерлі ў 1961 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Пахаваныя на Багаслоўскіх могілках
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генштаба
- Асобы
- Нарадзіліся 17 верасня
- Нарадзіліся ў Чэрыкаўскім раёне
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Удзельнікі япона-кітайскай вайны (1937—1945)
- Людзі на паштовых канвертах
- Героі Савецкага Саюза