Яўген Яўгенавіч Бонч-Асмалоўскі
Выгляд
Яўген Яўгенавіч Бонч-Асмалоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 (30) мая 1908 |
Дата смерці | 18 сакавіка 1969 (60 гадоў) |
Месца пахавання | |
Род дзейнасці | хірург, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Яўген Яўгенавіч Бонч-Асмалоўскі (17 мая 1908 — 18 сакавіка 1969) — беларускі хірург, ваенны ўрач, палкоўнік медыцынскай службы. Заслужаны ўрач БССР (1963)[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пасля заканчэння Смаленскага ўніверсітэта ў 1930 годзе працаваў галоўным урачом раённых бальніц Смаленскай вобласці. У 1940 годзе ўпершыню ва ўмовах Дзямідаўскай бальніцы выканаў аперацыю на сэрцы[1].
Выкладаў на кафедры ваенна-палявой хірургіі Мінскага медыцынскага інстытута. Галоўны хірург Беларускай ВА (1957—1965)[1].
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1].
Пахаваны на Усходніх могілках г. Мінска (Беларусь), участак 26[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, 2 ордэнамі Чырвонай Зоркі і Айчыннай вайны II ступені, медалямі[1].
Зноскі
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 30 мая
- Нарадзіліся ў 1908 годзе
- Памерлі 18 сакавіка
- Памерлі ў 1969 годзе
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Выкладчыкі БДМУ
- Выпускнікі Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Заслужаныя ўрачы Беларускай ССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 17 мая
- Хірургі Беларусі
- Ваенныя ўрачы Беларусі
- Ваенныя ўрачы СССР
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны