З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мнаганожкі, або шматножкі (Myriapoda) — надклас наземных членістаногіх.
Даўжыня да 27 см. Цела цыліндрычнае або пляскатае, сегментаванае (да 177 членікаў). На кожным сегменце 1—2 пары ног (адсюль назва).
Пашыраны ўсюды. Актыўныя ўначы, жывуць пад карой, камянямі, у лясным подсціле. Удзельнічаюць у працэсах глебаўтварэння. Некаторыя віды — прамежкавыя гаспадары гельмінтаў, шкоднікі грыбоў, агароднінных культур. Кормяцца расліннымі рэшткамі, міцэліем грыбоў, дробнымі беспазваночнымі. Раздзельнаполыя, адкладааюць яйцы. Многія маюць ядавітыя залозы (па баках тулава, на нагасківіцах).
Аб’ядноўвае 4 класы членістаногіх: (сімфіл (Symphyla), губаногіх (Chilopoda), двухпарнаногіх (Diplopoda) і паўрапод (Pauropoda), апошніх звычайна аб’ядноўваюць у адзін падклас); больш за 50 тыс. відаў.
Характэрныя прадстаўнікі мнаганожак: скалапендра каліфарнійская (Scolopendra heros) і скалапендра гіганцкая (Scolopendra gigantea), мухалоўка звычайная (Scutigera coleoptrata), касцянкі (Lithobiomorpha), кіўсякі (Julida).
Слоўнікі і энцыклапедыі
| Таксанамія | |
---|
Нарматыўны кантроль | |
---|