Svoboda | Graniru | BBC Russia | Golosameriki | Facebook

Пра Беларускі Дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава

Пра нас

Беларускі Дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава ў Вільні – гэта праваабарончая арганізацыя, місія якой – падтрымка і развіццё праваабарончага руху Беларусі. БДПЧ створаны ў 2006 годзе беларускімі праваабарончымі арганізацыямі і Фондам Дамоў правоў чалавека (Нарвегія).
БДПЧ – гэта частка Міжнароднай Сеткі дамоў правоў чалавека, якая аб’ядноўвае больш за 90 праваабарончых арганізацый і 17 Дамоў правоў чалавека ў розных краінах. Мандат Сеткі Дамоў правоў чалавека – абараняць, умацоўваць і падтрымліваць праваабарончыя арганізацыі на месцы і аб’ядноўваць іх у міжнародную Сетку. БДПЧ супрацоўнічае з многімі Дамамі і арганізацыямі, якія іх заснавалі; а таксама з беларускімі і замежнымі праваабарончымі і іншымі грамадскімі арганізацыямі, каб палепшыць сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі і свеце, каб падтрымаць беларускіх праваабаронцаў і ўмацаваць іх арганізацыі.
03 лютага 2021, 18:27
Спецдакладчык ААН аб стане правоў чалавека ў Беларусі збірае інфармацыю для даклада
Анаіс Марын, спецыяльны дакладчык аб стане правоў чалавека ў Беларусі, прапануе няўрадавым арганізацыям зрабіць унёсак у яе будучы пісьмовы даклад.
11 кастрычніка 2017, 18:57
Беларускі ДПЧ далучыўся да Кодэксу этыкі беларускіх праваабаронцаў
10 кастрычніка 2017 года Беларускі дом правоў чалавека імя Б. Звозскава далучыўся да “Прынцыпаў дзейнасці праваабаронцаў Беларусі”.
20 кастрычніка 2017, 21:00
Рэзалюцыя IV Беларускага праваабарончага форуму
Прынята адзінагалосна ўдзельнікамі IV Беларускага праваабарончага форуму 21 кастрычніка 2017 г.
26 лютага 2019, 16:55
Стваральнік Беларускага дома правоў чалавека Барыс Звозскаў ва ўспамінах сяброў і калегаў
26 лютага споўнілася 70 год з дня нараджэння Барыса Звозскава – праваабаронцы, якому належала ідэя стварэння Беларускага дома правоў чалавека.

Гісторыя

30 студзеня 2007 года ў Вільні адбыўся першы сход заснавальнікаў Дома - васьмі беларускіх праваабарончых арганізацый і Фонду Дамоў правоў чалавека. БДПЧ увайшоў у міжнародную Сетку Дамоў правоў чалавека.

Дата ўстаноўчага сходу стала афіцыйным адлікам пачатку дзейнасці Дома; а ідэя стварэння БДПЧ з'явілася яшчэ ў 2001 годзе — калі большасць недзяржаўных арганізацый Беларусі была знішчаная працэдурай "перарэгістрацыі". Тады не ацалела ніводная праваабарончая арганізацыя.

Беларускі дом правоў чалавека быў задуманы як выспа свабоды для беларускіх праваабаронцаў: месца для праваабарончых трэнінгаў, семінараў, імпрэзаў; і менавіта ў Вільні — бо ў Беларусі ладзіць такія сустрэчы было небяспечна і фактычна немагчыма.

З 2012 года Дом носіць імя Барыса Звозскава, беларускага праваабаронцы, якому належала ідэя стварэння БДПЧ і які ўдзельнічаў у дзейнасці Дома з першых яго дзён і да свайго заўчаснага сыходу.

Барыс Ігаравіч Звозскаў ва ўспамінах сяброў і калег.

Дзейнасць

Канкрэтныя праекты і дзеянні БДПЧ, скіраваныя на ажыццяўленне місіі, рэалізуюцца ў межах чатырох стратэгічных напрамкаў:

Дасягненні

Сярод дасягненняў Беларускага дома правоў чалавека імя Барыса Звозскава можна назваць наступныя:

  • БДПЧ аказвае экспертную падтрымку ў сферы праваабароны і лічбавай бяспекі для беларускіх НДА і міжнародных арганізацый;

  • БДПЧ стала надае паслугі, запатрабаваныя праваабаронцамі і ахвярамі палітычных рэпрэсій (прытулак, непасрэдная дапамога і падтрымка, арганізацыя сустрэчаў і прапанова памяшканняў для іх, пераклады важных дакладаў і зваротаў у міжнародныя органы і т.д.);

  • БДПЧ з’яўляецца пляцоўкай для камунікацыі і каардынацыі праваабарончых арганізацый і ініцыятываў Беларусі;

  • намаганні БДПЧ па міжнароднай адвакацыі паўплывалі на рашэнне аб увядзенні і працягненні мандата спецдакладчыка ААН аб стане правоў чалавека ў Беларусі;

  • больш за 120 юрыстаў, адвакатаў, праваабаронцаў навучаныя прымяненню міжнародных стандартаў у сваёй дзейнасці.

Мэта

Мы працуем у дэмакратычнай краіне, дзе створаныя спрыяльныя ўмовы для дзейнасці праваабарончых арганізацый; дзе грамадзянская супольнасць удзельнічае ў прыняцці рашэнняў на дзяржаўным узроўні.

Правы чалавека – адзін з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі; створаныя эфектыўныя механізмы абароны правоў чалавека.

Праваабарончыя арганізацыі кансалідаваныя, маюць аўтарытэт і супрацоўнічаюць з арганізацыямі грамадзянскай супольнасці, прадстаўнікамі дзяржавы, бізнэса, выкарыстоўваюць свой уплыў для змены сітуацыі з правамі чалавека ў рэгіёне.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці