Svoboda | Graniru | BBC Russia | Golosameriki | Facebook

Расея атакавала Украіну 21 беспілотнікам. 19 былі збітыя, паведамілі ў ЗСУ


Уначы, паводле Паветраных сілаў ЗСУ, Расея атакавала Украіну 21 беспілотнікам. Іх зафіксавалі ў шасці вобласцях. Усе дроны, акрамя двух, былі збітыя.

Наступствы атакі беспілотнікаў на Львоўскую вобласць Украіны. 19 чэрвеня 2024 года.
Фота: andriysadovyi / Telegram

У ноч на сераду ўкраінскія вайскоўцы адбівалі атаку беспілотнікаў у Херсонскай, Мікалаеўскай, Днепрапятроўскай, Кіраваградскай, Хмяльніцкай і Львоўскай вобласцях. З 21 беспілотніка «Shahed» былі збітыя 19, адсправаздачыліся Паветраныя сілы ЗСУ.

Інфармацыя пра наступствы атакі паступіла толькі з аднаго рэгіёну: кіраўнік Львоўскай абласной адміністрацыі Максім Казіцкі паведаміў, што былі знішчаныя ўсе пяць беспілотнікаў, пры гэтым пацярпеў адзін мужчына, ён атрымаў рэзаныя раны. Медычную дапамогу яму надалі на месцы, шпіталізацыя не спатрэбілася.

Мэр Львова Андрэй Садавы ў сваім Telegram-канале ўдакладніў, што ў сяле непадалёк гораду быў пашкоджаны шматпавярховік, выбітыя 20 шыбаў, у прыватным сектары выбітыя шыбы ў пяці дамах. Акрамя таго, пашкоджанні атрымаў офісны будынак, мужчына, які пацярпеў, – ахоўнік.

Агляд
Расейцы сабралі ўдарны кулак на паўночным усходзе Украіны. Што вядома?
2024.06.18 19:19

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў