Svoboda | Graniru | BBC Russia | Golosameriki | Facebook

Вязням наваполацкай калоніі № 1 не даюць званіць родным


Асуджаныя, у тым ліку палітвязні, якіх трымаюць у калоніі № 1 у Наваполацку, з пачатку траўня не могуць пазваніць сваякам. Прапушчаныя званкі ім не кампенсуюць, паведамляе тэлеграм-канал праваабаронцаў MAYDAY.TEAM.

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

Перабоі з тэлефоннымі званкамі ў наваполацкай калоніі пачаліся на пачатку траўня. Без тлумачэння прычын асуджаныя не могуць тэлефанаваць родным згодна з графікам, які складаецца для кожнага атраду ў канцы папярэдняга месяца. Прапушчаныя званкі кампенсавацца не будуць.

У бліжэйшыя тыдні вязні зноў прапусцяць належныя ім паводле раскладу на месяц званкі, бо «памяшканне, дзе ўсталяваныя таксафоны «Белтэлекам», зачыненае на рамонт».

Звычайна паводле раскладу, які зацвярджае адміністрацыя калоніі, вязням тры разы на месяц даюць магчымасць тэлефанаваць альбо рабіць відэазванок праз скайп. Званіць можна толькі па нумарах, указаных у спісе сваякоў.

Наваполацкая калонія ўзмоцненага рэжыму № 1 вядомая як самая брудная і адна з самых «чырвоных» зонаў Беларусі. Праз яе праходзяць усе, каго найбольш баіцца Аляксандр Лукашэнка. Зараз там трымаюць, сярод іншага, палітзняволеных журналістаў Ігара Лосіка, Андрэя Кузнечыка, Андрэя Аляксандрава, Анджэя Пачобута, а таксама былога праціўніка Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 году Віктара Бабарыку і яшчэ прынамсі 150 палітвязняў.

зона.бел
«Камбінат перапрацоўвання чалавечыны». Расказваем пра калонію № 1 у Наваполацку, дзе сядзіць Бабарыка
2022.10.23 12:00

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў