Svoboda | Graniru | BBC Russia | Golosameriki | Facebook
Foto: Па-беларуску

Па-беларуску

Пра страх і яго пераадоленне. Беларусы правялі ў Рызе Дзень салідарнасці з палітвязнямі
Ведаеце, чым адрозніваецца жыццё чалавека, які нарадзіўся, вырас і большую частку жыцця правёў пры дыктатуры, ад жыцця людзей у дэмакратычным грамадстве? У першую чаргу тым, што кожны дзень і кожнае імгненне думкамі, рашэннямі і ўчынкамі чалавека, выхаванага пры дыктатуры, кіруе страх. І здаецца, страх гэты немагчыма выкараніць. Я — гэтаму жывы прыклад. Прайшло ўжо амаль тры гады, як я атрымала палітычны прытулак у Латвіі і знаходжуся ў бяспецы, а страшна мне да гэтага часу.
«Чарнобыль узарваў мае мазгі. Я пачаў думаць». Ці памятаюць беларусы пра Чарнобыльскую катастрофу?
У 1986 годзе я была яшчэ зусім маленькім дзіцем. У той дзень, 26 красавіка, у Мінску быў цудоўны сонечны дзень, і я з сястрой і братам гуляла ў двары нашага дома. Я была апранута зусім па-летняму — у лёгкую сукенку без рукавоў. А потым пайшоў дождж. Ён быў цёплы і прыемны, як часта бывае ўвесну ці ўлетку, і ад яго нават не хацелася хавацца. Было такое ў вашым дзяцінстве, калі хацелася спецыяльна пляскаць па лужынах, паднімаючы моцныя пырскі, і гуляць у гульню, хто каго больш абліе? Напэўна, было.
«І на Марсе будуць яблыні квітнець». Як беларуска паляцела ў космас і што з гэтага выйшла
У маёй роднай Беларусі 12 красавіка адзначаюць Сусветны дзень авіяцыі і касманаўтыкі. А яшчэ зусім нядаўна адбылася эпахальная падзея — мая краіна стала... касмічнай дзяржавай! Гісторыя, калі разабрацца падрабязней, з тых, пра якіх у маім народзе гавораць — і смех і грэх. Чым больш жорсткая ў краіне дыктатура — тым больш туга яна «закручвае гайкі» і тым вышэй, і вышэй, і вышэй імкне яе прапаганда палёт сваіх птушак. Або жрыц. Ці рабыняў?
«Каму вайна, а каму — родная маці». Чаму я не веру ў рускага праваслаўнага бога
Калі я, беларуская бежанка, толькі-толькі прыехала ў Латвію і пачала знаёміцца з мясцовымі культурай, традыцыямі і святамі, мая сяброўка-латышка заўважыла: «Цікава, украінцы ходзяць у царкву, часцей у праваслаўную, і яны сапраўды вернікі. А вось беларусы неяк далёкія ад канонаў і абраднасці. І табе гэта не блізка, так?». Так.
Што такое Дзень Волі, і пра што марыць беларуская ўцякачка ў Латвіі
25 сакавіка споўніцца 106 гадоў з таго дня, як была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка. Гэтую дату беларусы, якіх рассеяла па ўсім свеце пасля рэвалюцыі 2020 года, адзначаюць як свята. Але, шчыра кажучы, асабіста для мяне гэты дзень — зусім не падстава для радасці. Для мяне БНР — нерэалізаваная мара беларусаў аб сваёй дэмакратычнай краіне, прыгожая, але бездапаможная, нібы птушка без крылаў.
«Ненавіджу гэтую патрыярхальную няшчырасць», або Яе звалі Ліза: ўцякачкі пра барацьбу за свае правы
На мінулым тыдні мяне, беларускую ўцякачку, якая жыве ў Латвіі, уразіла трагедыя, якая здарылася ў Варшаве з маёй зямлячкай, 25-гадовай Лізай. Яна была жорстка згвалтаваная ў цэнтры горада 23-гадовым мясцовым жыхаром. На жаль, яе не ўдалося выратаваць, яна памерла ў бальніцы праз некалькі дзён. Мужчыну затрымалі. Сочачы за развіццём падзей, суперажываючы родным і блізкім дзяўчыны, я нават не заўважыла, як у Латвію прыйшла вясна. А убачыўшы на календары надыходзячую дату 8 сакавіка, у маёй роднай Беларусі афіцыйна святочную, зразумела, што зусім не думаю пра гэты дзень. Хоць з дзяцінства мяне выхоўвалі ў патрыярхальнай, і больш за тое — савецкай — культуры.
Два гады вайны. Уцекачы з Украіны і Беларусі (разам) будуюць новае жыццё ў Рызе
Я вельмі добра памятаю 24 лютага 2022 года: я журналіст і знаходжуся ў навінавай павестцы. Мы з калегамі з Украіны ўдзельнічалі ў Рызе ў адным з семінараў. І калі прагучала «пачалася поўнамаштабная вайна» — на нейкі момант у нашай прасторнай люднай зале наступіла звонкая цішыня. Вельмі выразна ў маёй галаве падзяліўся час тады на «да» і «пасля».
Коцікі-«экстрэмісты» і «жалезная хватка» РФ. Чаго баяцца ўцекачы з Беларусі ў Латвіі
Зусім нядаўна ў Рызе адкрылася выстава «25 крокаў да Свабоды» беларускай мастачкі. Магчыма, нехта з вас, дарагія чытачы, пабываў там ці яшчэ толькі збіраецца — ласкава запрашаем, адкрыта да 26 лютага. І — трэба ж! — літаральна тады ж высветлілася, што мерч з «Коцікамі Свабоды» і старонка ў Інстаграме былі прызнаныя ў Беларусі «экстрэмісцкімі матэрыяламі».
Коцікі мастачкі з Беларусі зробяць у Рызе «25 крокаў да Свабоды»
Халодным зімовым вечарам я зайшла пагрэцца ў кавярню ў Ціхім цэнтры Рыгі. Да інтэрв’ю з маёй гераіняй заставалася яшчэ паўгадзіны. Яна, як і я, уцякачка, толькі я пра Беларусь пішу тэксты, а Вольга Якубоўская — карціны. Мы абедзве не цікавіліся палітыкай, а проста хацелі займацца творчасцю. А потым надышоў 2020 год.
Адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту
Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту адзначаецца 27 студзеня, у гадавіну вызвалення нацысцкага лагера знішчэння Аўшвіц-Біркенаў. Гэты дзень, заснаваны Генеральнай Асамблеяй ААН у 2005 годзе, закліканы ўшанаваць памяць яўрэйскіх ахвяр,забітых падчас Другой сусветнай вайны, а таксама людзей іншых нацыянальнасцей, чый лёс быў прадвызначаны нацызмам.