Svoboda | Graniru | BBC Russia | Golosameriki | Facebook
viasna on patreon

Ціск на палітвязняў, затрыманні за пратэсты: хроніка пераследу 17-18 ліпеня Дапоўнена

2024 2024-07-18T14:04:53+0300 2024-07-18T18:05:15+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bychko.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 17-18 ліпеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

За ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту затрымалі жыхарку Мінска

На «пакаяльным відэа» дзяўчыну прымусілі сказаць, што за гэта яна зараз «будзе адбываць пакаранне».

Паводле папярэдняй інфармацыі, затрыманая — Дар'я Сцебунова.


Рэдактарку газеты Мазырскага НПЗ, якую затрымлівалі за «экстрэмізм», звольнілі

Пра гэта паведамляе "Флагшток". 

Нагадаем, 10 ліпеня дваіх супрацоўнікаў Мазырскага НПЗ — памочніка гендырэктара Валерыя Бойшу і рэдактарку газеты Святлану Богуш затрымалі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Практычна адразу пасля гэтага Богуш звольнілі — у новым нумары «МН» рэдактарам ужо пазначаны Андрэй Шышкін — былы галоўны рэдактар газеты Рагачоўскага райвыканкама. Гэтае выданне прыкметна больш за іншых раёнак выпускала прапагандысцкія матэрыялы, перадрукоўвала публікацыі праўладных рэсурсаў з абразамі апанентаў рэжыму.


Скончана расследванне завочнай крымінальнай справы супраць сузаснавальніц мінскага стартап-хаба «Імагуру» 

Таццяне Марыніч і Анастасіі Хамянковай інкрымінаваныя па дзевяць артыкулаў Крымінальнага кодэксу.

Паводле следства, акрамя іншага, Марыніч і Хамянкова маюць дачыненне да «ўчынення шэрагу злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці». Яны нібыта «стварылі і кіравалі экстрэмісцкім фарміраваннем, на інтэрнэт-рэсурсах якога размяшчалі экстрэмісцкія матэрыялы накіраваныя на падтрымку масавых беспарадкаў, якія праходзілі ў 2020-ым годзе».

Справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.


На трасе M1 жорстка затрымалі дырэктара брэсцкай кампаніі

Мужчыну спынілі супрацоўнікі ДАІ, а пазней пад'ехалі сілавікі, якія яго і затрымалі.На «пакаяльным відэа» берасцеец кажа, што ўдзельнічаў у паслявыбарчай акцыі пратэсту ў Брэсце. Паводле інфармацыі "Медыязона", затрыманы — Яўген Бычко.


Палітзняволенага Яўгена Кладова не вызвалілі пасля адбыцця першага тэрміну — яго будуць зноў судзіць 

Яўген Кладоў

Стала вядома, што супраць Кладова завялі крымінальную справу па новых артыкулах — «масавыя беспарадкі» (293 КК), «распальванне варожасці або варажнечы» (130 КК) і «заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь» (361 КК). Жыхару Баранавічаў можа пагражаць да 12 гадоў калоніі, піша «Наша Ніва».

Жыхара Баранавічаў арыштавалі на 13 сутак у жніўні 2023-га, а таксама канфіскавалі тэлефон. Але пасля гэтага Яўгена не выпусцілі — у лістападзе 2023 года адбыўся суд па крымінальнай справе. Яму прысудзілі год калоніі за лайкі пад карыкатурамі на Лукашэнку.

У мінулую пятніцу Яўгена дадалі ў спіс «тэрарыстаў».


Палітвязня Андрэя Любецкага перавялі ў жодзінскую турму

Андрэй Любецкі. Фота:

У Бабруйску 26 чэрвеня разгледзелі справу аб замене Андрэю рэжыма ўтрымання на турэмны. Суддзя Павел Карцінін пастанавіў перавесці палітвязня ў турму да канца тэрміну.

Сківічны хірург Андрэй Любецкі 18 гадоў адпрацаваў у дзіцячай лякарні №4 у Мінску. Быў валанцёрам каля ізалятара на Акрэсціна. Мае чатырох дзяцей. Палітвязня затрымалі 4 траўня 2021 года.

У красавіку 2022 года суддзя Святлана Чарапанава прызначыла лекару пяць гадоў калоніі. Яго абвінавацілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Ён адбываў тэрмін у бабруйскай калоніі № 2.


Спецыяліста па продажах адной з мінскіх кампаній затрымалі за ўдзел у акцыях пратэсту

На «пакаяльным відэа» мужчына кажа, што ўдзельнічаў у акцыі пратэсту 6 верасня 2020 года.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства