Svoboda | Graniru | BBC Russia | Golosameriki | Facebook
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.93K subscribers
21.2K photos
464 videos
74 files
18.9K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
🕯Каля амбасады Беларусі ў Варшаве запалілі 1339 свечак — у знак салідарнасці з палітвязнямі

Amnesty International Polska арганізавала акцыю пад назвай «Запалім 1339 свечак за 1339 вязняў сумлення Беларусі» — менавіта столькі палітвязняў было ў Беларусі ў дзень ініцыявання акцыі.

Як піша @pozirkonline, каля амбасады сабраліся каля 70 чалавек — пераважна беларусы. Прадстаўнікі Amnesty international зачыталі ў польскім перакладзе апошняе слова ў судзе палітзняволенай праваабаронцы Марфы Рабковай.
ГУБАЗіК разграміў чарговую кватэру — на гэты раз прэс-сакратаркі Палка Каліноўскага Крысціны «Чабор»

Сілавікі раскідалі рэчы, зламалі шафы і канапы, разбілі люстэркі і нават закаткі, што стаялі ў кладоўцы.

Нагадаем, раней ГУБАЗіК публікаваў відэа, на якіх хваліўся, як разграміў кватэры рэдактаркі «Карателей Беларуси» і ютуб-канала «Дзікае паляванне» Яніны Сазановіч, грамадскага дзеяча Вадзіма Пракоп'ева, блогера Андрэя Павука, прадстаўніцы кіберпартызанаў Юльяны Шаметавец.
📍Палітвязень Андрэй Новікаў выйшаў з калоніі — яго ўжо дэпартавалі ў Расію і перадалі ФСБ

Нагадаем, палітвязня Андрэя Новікава, які падчас прадвыбарчай кампаніі 2020 года быў валанцёрам ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай, утрымлівалі за кратамі 7 месяцаў у межах «справы Ціханоўскага». 26 лістапада 2020 году Новікава дэпартавалі ў Расею, забараніўшы наведваць Беларусь цягам 10 гадоў. Але мужчына ўсё ж такі прыехаў у Беларусь, каб наведаць жонку з дзецьмі. 5 жніўня палітвязня асудзілі да 2 гадоў калоніі.

У бабруйскай калоніі № 2 на палітвязня ўвесь час аказвалі ціск. У жніўні Андрэя змясцілі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ). Перад гэтым палітвязня ў калоніі чатыры месяцы ўтрымлівалі ў адзіночнай камеры, а ў сакавіку Андрэя закідвалі ў карцар на 39 дзён. Лісты да Андрэя не даходзілі нават заказныя.

Стала вядома, што 31 кастрычніка палітвязень скончыў адбываць тэрмін. Праз тое, што ён грамадзянін РФ, яго адрразу дэпартавалі ў Расію і перадалі супрацоўнікам ФСБ.
94 гады зняволення на ўсіх — падтрымайце Марфу Рабкову і яшчэ дзевяць асуджаных палітвязняў

Нагадаем, 6 верасня ў Менску абвясцілі прысуд адразу дзесяці палітычным вязням. Суддзя Сяргей Хрыпач прызначыў ім наступныя тэрміны: Аляксандр Францкевіч — 17 гадоў, Акіхіра Гаеўскі-Ханада — 16 гадоў, Марфа Рабкова — 15 гадоў, Аляксей Галаўко — 12 гадоў, Павел Шпетны, Мікіта Дранец, Аляксандр Казлянка, Андрэй Чапюк — па 6 гадоў, Андрэй Марач, Даніла Чуль — па 5 гадоў.

BySol працягвае збор у падтрымку фігурантаў гэтай справы — грошы пойдуць на перадачы і адвакатаў.

💵 У бліжэйшыя дні BYSOL скончыць збор для фігурантаў гэтай справы. Паспейце фінансава падтрымаць палітвязняў!
⚖️Справу Ігара Хмары будуць разглядаць у Мінску 10 лістапада

Краязнаўцу і журналіста Ігара Хмару затрымалі 2 жніўня, калі ён праводзіў экскурсію па Мінску. Ад чалавека, які быў за кратамі разам ў Ігарам, стала вядома, што затрымалі Хмару за размову на беларускай мове на вуліцы.

Палітвязня абвінавачваюць паводле арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Суд над Ігарам пачнецца ў судзе Маскоўскага раёна Мінска 10 лістапада. Справу будзе разглядаць суддзя Таццяна Пірожнікава.

Месцазнаходжанне Ігара невядома, бо, па інфармацыі праваабаронцаў, Ігара няма ў СІЗА-1 на Валадарскага.
❗️У Беларусі +21 новы палітвязень

Гэта Валерый Тумілевіч, Уладзімір Чмураў, Сяргей Ліцкевіч, Алег Фалей, Алег Дутчык, Павел Малітвік, Алег Раманчык, Арцём Міхальцоў, Павел Кульгейка, Дзмітрый Малашанка, Ігар Беланожка, Аляксей Іваноў, Валерый Сівук, Уладзімір Шымчук, Алег Крычкоўскі, Васіль Дземідовіч, Марына Каласкова, Дзяніс Варабей, Іван Верабей, Людміла Самак, Эдгар Шырко.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 bit.ly/3UwuBVL

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 bit.ly/306kkW9
🌻Павіншуйце журналістку Марыну Золатаву з 45-годдзем!

Галоўная рэдактарка найбуйнейшага беларускага незалежнага парталу TУT.бай Марына Золатава паўтара года ўтрымліваецца за кратамі. 6 лістапада яна адзначыць Дзень народзінаў у засценках СІЗА-1.

У кастрычніку КДБ уключыў Марыну ў спіс "асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці". З яго стала вядома, што цяпер палітзняволеную абвінавачваюць паводле арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці і варажнечы) і арт. 361 КК (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь). У снежні 2021 года Золатава атрымала ўзнагароду «Reporter: innen-Preis 2021».

Павіншаваць Марыну можна пасылкамі з рознымі прыемнымі дробязямі, тэлеграмамі і паштоўкамі.

💌Адрас для віншаванняў: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Марына Васільеўна Золатава
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz

🔺Як падтрымліваць палітзняволеных
❤️Яшчэ адзін палітвязень выйшаў на волю

5 лістапада ў 6 гадзін раніцы на волю выйшаў палітвязень Алег Фамін. Ён адбываў свой тэрмін ў Шклоўскай папраўчай калоніі №17.

48-гадовы прадпрымальнік, трэнер па футболу з Ваўкавыска быў затрыманы 15 жніўня 2020 года і асуджаны суддзёй Мікалаем Талашка на 2 гады і 6 месяцаў з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму па арт. 364 КК (гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). Таксама Алег павінен быў выплаціць «пацярпеламу» міліцыянту Вячаславу Іванову 2000 рублёў.

Разам з ім да 1,5 гадоў «хатняй хіміі» была асуджана і яго жонка Анастасія Фаміна, якая кінулася мужу на дапамогу. На судзе Фаміны сваёй віны не прызналі.
#️⃣Антрапалогія Валадаркі — Частка 1. Супольнасць

Праваабаронца і ўжо былы палітвязень Алег Граблеўскі паўгода правёў у СІЗА-1 — у так званай «Валадарцы». Там Алег не толькі сядзеў, але і займаўся антрапалагічным назіраннем. Гэта і легла ў аснову трайнога выпуску падкаста «Вясна Прыйдзе» пад назвай «Антрапалогія Валадаркі». Першая яго частка прысвечана таму, як уладкавана супольнасць Валадаркі і як яна ставіцца да палітычных зняволеных.

Камера «шэсць-тры», першы культурны шок і адказ на пытанне: «Всё ли по жизни ровно?»

💎SoundCloud | Apple Podcasts | Google Podcasts | Spotify | Youtube | Anchor | Castbox
💌Беларусы Масквы кожны тыдзень збіраюцца, каб падпісаць паштоўкі і павіншаваць з народзінамі палітзняволеных Беларусі

Гэтым разам віншаванні і словы падтрымкі павінны атрымаць Буркоў Аляксей, Сеўрук Генадзь, Касцюкевіч Сяргей, Тышкевіч Максім, Быкоўскі Антон, Лагодзіч Дзмітрый, Золатава Марына, Забаштанская Аліна, Стаянава Вольга.

📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст 👉 bit.ly/3sSr3iL
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
📍Суд над палітзняволенай Эмай Сцепулёнак пачнецца 10 лістапада

68-гадовая былая настаўніца беларускай мовы і літаратуры з Мёраў Эма Сцепулёнак за кратамі ўтрымлівалася амаль год. Яе затрымалі 29 верасня 2021 года за каментар у сатсетках па «справе Зельцэра». Ёй выставілі абвінавачванне паводле артыкулаў 369 і 130 Крымінальнага кодэкса. Жанчына не мае ў Беларусі ані сваякоў, ані сяброў, але неабыякавыя людзі не пакінулі яе сам-насам з рэпрэсіямі. За час у зняволенні ў яе пагоршылася здароўе і сапсаваўся зрок.

У сярэдзіне верасня жанчыне змянілі меру стрымання і перавялі на хатні арышт. Справу жанчыны пачнуць разглядаць 10 лістападза ў судзе Мёрскага раёна ў закрытым рэжыме. Працэс будзе весці суддзя Ірына Яскевіч. Заўтра ёй споўніцца 69 год.

«На пенсіі атрымала правы і села за руль». Гісторыя жыцця палітзняволенай Эмы Сцепулёнак

Былая настаўніца сустрэне сваё 68-годдзе ў турме: распавядаем пра палітзняволеную пенсіянерку з Мёраў