[прыбраць даведку]
Справаздача дазваляе атрымліваць статыстыку па праглядах старонак з
рознымі загалоўкамі. Яна аналагічная справаздачы "прагляды старонак",
але замест адрасоў выкарыстоўваюцца назвы старонак.
Па замоўчванні ў html-кодзе лічыльніка не ўлічваецца загаловак
старонак, і, калі вам трэба такая справаздача, вы мусіце атрымаць
новы html-код лічыльніка, пазначыўшы ў опцыях коду "весці ўлік
загалоўкаў старонак", і замяніць на старонках сайту стары html-код новым.
Калі з нейкі прычынаў загалоўкі вашых старонак не носяць
Асэнсаванага характару, вы можаце замяніць у кодзе лічыльніка
document.title.substring(0,80) на патрэбную вам назву для кожнай з старонак
вашага сайту. Калі вы хочаце пазначаць адрозныя ад загалоўку
старонкі назвы, але вам нязручна упісваць яго ў код лічыльніка,
вы можаце дзе-небудзь на старонцы перад кодам лічыльніка паставіць
фрагмент коду:
<script type="text/javascript"><!--
LI_title="Загаловак";
//--></script>
а ў самім кодзе лічыльніка замяніць document.title на LI_title ,
код лічыльніка робіцца ўніверсальным, а заголовак вы пазначаеце
там, дзе вам зручна (галоўнае, каб перад кодам лічыльніка).
Калі ў спіску больш за 100 радкоў, тады з надыходам новага дня
выконваецца аб’яднанне загалоўкаў з адным праглядам у радок "Іншыя".
|