Svoboda | Graniru | BBC Russia | Golosameriki | Facebook

Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі пачалі плянавы вясновы прызыў у войска. Студэнты-аграрыі змогуць служыць на канікулах


Беларускае войска. Ілюстрацыйнае фота
Беларускае войска. Ілюстрацыйнае фота

Вясной у прызыўныя камісіі выклічуць каля 40 тысяч маладых людзей, што на 20 тысяч менш, чым летась у часе восеньскага прызыву.

У Міністэрстве абароны Беларусі паведамілі, што 23 красавіка каля тысячы прызыўнікоў разьмяркуюць у Сілы спэцыяльных апэрацый, 72-і аб’яднаны навучальны цэнтар і Менскую вайсковую камэндатуру.

«На ўкамплектаваньне Ўзброеных сіл, іншых войскаў і вайсковых фармаваньня Рэспублікі Беларусь у красавіку-траўні плянуецца накіраваць каля 10 тысяч чалавек», — адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні Міністэрства абароны Беларусі.

У ведамстве ўдакладнілі, што студэнты першага курсу вышэйшых навучальных устаноў сельскагаспадарчага профілю, якія маюць права на адтэрмінаваньне, могуць быць прызваныя ў войска на службу ў рэзэрве і праходзіць яе на канікулах.

Адпраўка прызыўнікоў у войска пачнецца 23 красавіка. У красавіку-траўні на службу ў войска накіруюць каля 10 тысяч чалавек.

Цырымонія прыняцьця вайсковай прысягі адбудзецца 25 траўня.

Вясной у прызыўныя камісіі выклічуць каля 40 тысяч беларусаў, што на 20 тысяч менш, чым падчас леташняга восеньскага прызыву.

XS
SM
MD
LG