Svoboda | Graniru | BBC Russia | Golosameriki | Facebook

Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскі гарадзкі суд прысудзіў два гады пазбаўленьня волі і штраф за нібыта супрацоўніцтва з польскай тэлевізіяй


Менскі гарадзкі суд абвясьціў прысуд Анастасіі Мацяш, як сьцьвярджаецца ў пастанове, супрацоўніцы тэлеканалу «Белсат», прызнанага ў Беларусі «экстрэмісцкім фармаваньнем».

Пастанову заўважылі журналісты Reform.by.

Згодна з прысудам, Анастасія Мацяш у пэрыяд з чэрвеня 2021 году па лістапад 2023 году,

«зьяўляючыся моўным кансультантам польскага тэлебачаньня «TVP», у склад якога ўваходзіць польскі тэлеканал «БЕЛСАТ tv BELSAT», неаднаразова па ўказаньні кіраўніцтва «БЕЛСАТ», прызнанага экстрэмісцкім фармаваньнем, ажыцьцяўляла правядзеньне моўных кансультацый, пераклад, карэктаваньне, рэдагаваньне тэкстаў, якія ў далейшым выкарыстоўваліся ўдзельнікамі экстрэмісцкага фармаваньня «БЕЛСАТ» для экстрэмісцкай дзейнасьці, у тым ліку шляхам стварэньня і распаўсюджваньня з выкарыстаньнем сродкаў масавай інфармацыі і сеткі інтэрнэт, а таксама выконвала іншыя даручэньні па ўказаньні кіраўніцтва «БЕЛСАТ».

Таксама ў пастанове суду сьцьвярджаецца, што за ўдзел у «экстрэмісцкай дзейнасьці» Анастасія Мацяш нібыта атрымала злачынны даход у суме 40 000 польскіх злотых, 12 258 даляраў і 8575 эўра.

Суд прызнаў Анастасію Мацяш удзельніцай экстрэмісцкага фармаваньня і прызначыў ёй пазбаўленьне волі на 2 гады ў калёніі агульнага рэжыму і штраф памерам 500 базавых велічынь, або 20 000 рублёў. У яе таксама канфіскаваны асабісты кампутар і мабільны тэлефон.

У пастанове суду сьцьвярджаецца, што «з абвінавачанай спагнана 102 415 рублёў і 12 капеек у якасьці даходу, атрыманага злачынным шляхам».

Паводле Reform.by, прысуд законнай моцы не набыў і, магчыма, будзе абскарджаны. Сваёй віны Анастасія Мацяш не прызнала.

XS
SM
MD
LG