Svoboda | Graniru | BBC Russia | Golosameriki | Facebook

Лінкі ўнівэрсальнага доступу

NYT: Расея ладзіць дывэрсіі ў Эўропе, каб падарваць падтрымку Ўкраіны


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Разьведвальныя службы ЗША і іх саюзьнікаў назіраюць рост колькасьці дывэрсійных апэрацый у Эўропе, якія зьяўляюцца часткай кампаніі, каб падарваць падтрымку ваенных намаганьняў Украіны.

Кіруе гэтай кампаніяй Галоўнае разьведвальнае ўпраўленьне Міністэрства абароны Расеі, піша выданьне The New York Times са спасылкай на крыніцы ў амэрыканскіх і эўрапейскіх службах бясьпекі.

Дывэрсіі — гэта ў асноўным падпалы або спробы падпалаў, накіраваныя на самыя розныя аб’екты — склад у Вялікай Брытаніі, лякафарбавы завод у Польшчы, дамы ў Латвіі і краму IKEA ў Літве. Хоць такія дзеяньні могуць здацца выпадковымі, суразмоўцы выданьня лічаць, што яны зьяўляюцца часткай кампаніі, каб запаволіць пастаўкі зброі Ўкраіне і стварыць бачнасьць незадаволенасьці падтрымкай Украіны ў Эўропе.

Брытанская газэта Financial Times у пачатку траўня пісала, што спэцслужбы эўрапейскіх краін папярэдзілі свае ўрады пра пагрозу дывэрсій з боку Расеі. Паводле суразмоўцаў выданьня, расейскія ўлады плянуюць выбухі, падпалы і іншыя атакі на эўрапейскую інфраструктуру. Масква, як сьцьвярджалася, гатова дзейнічаць больш агрэсіўна і ўзгоднена як наўпрост, так і праз пасярэднікаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG