Svoboda | Graniru | BBC Russia | Golosameriki | Facebook

Запытайся ў Дубаўца. Як беларускае грамадзтва дапусьціла цяперашні тэрор і ці варта спрачацца з прапагандыстамі

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

— Каго ў беларускіх дэмакратычных сілах вы лічыце агентам КГБ?

— Нельга кагосьці «лічыць» агентам. Або вы маеце аб’ектыўныя факты, якія можаце апублікаваць, або ўвогуле не кранаеце гэтай тэмы. Інакш атрымліваецца такі дыялёг: «Ці лічыце вы, што Х агент КГБ?» «Доказаў у мяне няма, але так, лічу». Гэта або злачыннае глупства, або сьвядомая задача дыскрэдытаваць чалавека. Апошняя якраз цалкам адпавядае мэтам КГБ, бо гаворка ідзе пра разбурэньне даверу — таго, на чым толькі і трымаецца беларуская дэмакратыя і патэнцыйная эфэктыўнасьць яе дзеяньняў.

— Як заахвоціць дзіця да чытаньня кніг?

— Шмат хто памылкова лічыць, што трэба даваць дзіцяці «прасьцейшую» чытанку, ніжэйшую за інтэлектуальныя здольнасьці дзіцяці. З уласнага досьведу скажу, што ўсё якраз наадварот. Кніга мусіць быць займальнай, але пры тым інтэлектуальна вышэйшай. Больш складаная чытанка падцягвае дзіця, змушае яго задаваць пытаньні пра невядомыя яму словы і зьявы, а ўрэшце дае яму пачуцьцё пераможцы і стымулюе да новых перамог.

— Чаму дзяржаўнае рэгуляваньне цэнаў не працуе і чым гэта небясьпечна для эканомікі?

— Забарона падвышаць цэны — гэта папулісцкі крок, каб дагадзіць «народным масам», і супраць прадпрымальнікаў, якія банкрутуюць і трапляюць на штрафы і ў турму. Гэта паварот ад рынкавай эканомікі да «савецкай». Інакш ня можа быць, калі ўся сыстэма дзяржаўнае ўлады канчаткова рушыла ў бок таталітарызму. І гэта разьвітаньне з рэшткамі дэмакратыі, якія яшчэ захаваліся былі ў эканоміцы. У іншых галінах жыцьця іх ужо не засталося.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады прызналі, што рэгуляваньне цэнаў у Беларусі абрынула рэнтабэльнасьць гандлю да гістарычнага мінімуму

— Як беларускае грамадзтва магло дапусьціць цяперашні масавы тэрор?

— Тэрор стаў поўнай нечаканасьцю. Бо грамадзтва ў масе сваёй нічога ня ведала пра катаваньні і забойствы Мураўёва, пра чырвоны тэрор бальшавікоў, пра расстрэлы НКВД, пра пасьляваенныя аблавы і высылкі ў ГУЛАГ. Грамадзтва не зьвяртала ўвагі і на папярэднія «подзьвігі» Лукашэнкі: пагром парлямэнту, сотні арыштаваных у «Менскую вясну» (1996)...

Для большасьці тэрор рэжыму стаў відавочным толькі ў 2020 годзе, калі закрануў усіх. Як той казаў, «хто не зразумеў свайго мінулага, вымушаны перажыць яго зноў».

— Што будзе, калі Беларусь страціць незалежнасьць?

— Будзе балючае, панылае тармажэньне краіны і нацыі ў параўнаньні зь іншымі, якія вырваліся з імпэрыі і жывуць нармальна і шчасьліва. Але гэта наш стан праз усе мінулыя 200 гадоў.

Гісторыя вучыць, што зноў будуць ахвяры і страты — да таго часу, калі ўсе зразумеюць, што альтэрнатывы незалежнасьці няма. Вырасьце новае пакаленьне, зноў даведаецца пра сябе і Беларусь праўду і зноў пачне пошук вакна магчымасьцяў. Сама прырода — што ў краявідах, што ў птушыных сьпевах, што ў генах — імкнецца да натуральнага, арганічнага, свабоднага разьвіцьця.

— Гавораць пра стомленасьць ад вайны. А ці можа быць стомленасьць ад рэпрэсіяў у тых, хто іх праводзіць?

— У адрозьненьне ад вайны, рэпрэсіі — гэта «гульня ў адзін кошык», і спыняюцца яны не ад стомленасьці, а тады, калі карнікі пачынаюць зьнішчаць сваіх. Так было ў сталінскія часы. Між іншым, у афіцыйнай вэрсіі гісторыі КГБ кагэбісты кажуць, што ад сталінскіх рэпрэсіяў найбольш пацярпелі яны самі. Сёньня ў Беларусі мы можам назіраць самы пачатак гэтых працэсаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як мянялася стаўленьне да вайны беларусаў, украінцаў і расейцаў? Агляд апытаньняў

— Ці варта спрачацца з прапагандыстамі?

— Гэта бессэнсоўна. Па-першае, іх задача вяшчаць, а ня слухаць, сьцьвярджаць, а ня думаць (што значыць, сумнявацца) — за гэта ім плацяць заробак. Па-другое, ці будзеце вы спрачацца з чалавекам, які вас зьневажае, сыплючы нецэнзурнай лексыкай? Па-трэцяе, гэта людзі «эўразійскай» закваскі, яны частка расейскай прапаганды, душою яны не зьвязаныя з нашай спрадвечнай зямлёй.

Калі ў Беларусь вернецца дэмакратыя, ім больш камфортна будзе на шырокіх расейскіх прасторах, бо сюды вернуцца адэкватныя законы, якія прапагандысты сёньня дэманстратыўна парушаюць.

— Ёсьць афганскі сындром, а ці ёсьць у Расеі падобная зьмена псыхікі ў тых, хто на фронце сёньня? Ці пачнуць пра гэта казаць у СМІ?

— У расейцаў ёсьць такі выраз — «нежности телячьи». Тых соцень тысяч, што гінуць ва Ўкраіне, не асабліва шкада ні прапагандзе, ні замбаванай ёю аўдыторыі. Людзі агрубелі да такой ступені, што чалавечнасьць успрымаецца як празьмернасьць. Колішнія «афганцы» былі дзецьмі пакаленьня, якое перажыло вайну, і тое грамадзтва востра рэагавала на кожнае страчанае жыцьцё, на калецтва фізычнае ці псыхічнае. Сёньняшняя публіка ахопленая духам мілітарызму, ёй не да сындромаў. «Нежности телячьи».

— Расейскі патрыярх Кірыл кажа, што на Ўкраіну яны напалі, бо там — прапаганда ЛГБТ. Ці гэта прычына забіваць людзей?

— Гэта ў сфакусаванай форме — адмаўленьне прыватнасьці. У Расеі ЛГБТ атаясамліваюць з правамі чалавека, каб, у сваю чаргу, зрабіць правы чалавека такімі ж «непрымальнымі», як ЛГБТ. Адным махам яны адмаўляюць права на жыцьцё, прэзумпцыю невінаватасьці, недатыкальнасьць жыльля ці свабоду думкі — як «чужыя каштоўнасьці». То бок «па-нашаму» — гэта забіваць, урывацца ў кватэру, садзіць у турму за іншадумства, лазіць у чужым тэлефоне... Хоць, падумаўшы, хто такі чалавек без правоў? Раб.

Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

❓ Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА:

Запытайся ў Дубаўца. Пра беларускую лацінку, адзіную дзяржаўную мову і адрозьненьне савецкай беларушчыны ад несавецкайЗапытайся ў Дубаўца. Пра агентаў рэжыму ў асяродках эмігрантаў, першы суд над нябожчыкам у Беларусі і будучыню дзяржаўнай сымболікіЗапытайся ў Дубаўца. Пра затрыманьне музыкаў Nizkiz, «беларускую пятую калёну» ў Літве і што адказваць на «Чаму ты гаворыш па-беларуску?»Запытайся ў Дубаўца. Як ставіцца да назвы «Белоруссия» і чаму беларусы параўноўваюць сябе з расейцамі, а расейцы — неЗапытайся ў Дубаўца. Пра чалавека году-2023, у чым сакрэт папулярнасьці Караткевіча і чым беларусы адрозьніваюцца ад расейцаўЗапытайся ў Дубаўца. Навошта байкатаваць выбары-2024 і як выйшла, што антываенная пазыцыя ў Беларусі стала злачынствамЗапытайся ў Дубаўца. Пра асуджэньне людзей, якія застаюцца ў дзяржаўнай сыстэме Беларусі, і найлепшы канец кар'еры ЛукашэнкіЗапытайся ў Дубаўца. Ці магчымы сёньня байкот выбараў у Беларусі і ці правільна нацыянальную сымболіку называць пратэставайЗапытайся ў Дубаўца. Ці быў у вайну генацыд беларускага народу і ці магчыма перамагчы карупцыю ў Беларусі Запытайся ў Дубаўца. Чаму большасьць беларусаў ухваляе сьмяротнае пакараньне і чаму Расея ня можа стаць дэмакратычнай краінайЗапытайся ў Дубаўца. Што важней — палітыка ці культура і як разабрацца ў дэмакратычных структурах і асобах, калі ўсе вінавацяць усіхЗапытайся ў Дубаўца. Пра сёлетнюю «Ноч паэтаў», ці ёсьць двайнікі ў Лукашэнкі і як выказваць салідарнасьць, калі ты ў БеларусіЗапытайся ў Дубаўца. Што можна рабіць для беларушчыны ў Беларусі, навошта Лукашэнку другая АЭС і чым растлумачыць масавую падтрымку ХАМАСЗапытайся ў Дубаўца. Як даказаць, што Лукашэнка фальсыфікуе вынікі галасаваньня, і ці можа адзін чалавек зьмяніць сьветЗапытайся ў Дубаўца. Чаму Лукашэнка зноў выступіў за пашырэньне расейскай мовы і чаму на Захадзе дазваляюць дэманстрацыі ў падтрымку ХАМАС Запытайся ў Дубаўца. Што агульнага ў ХАМАС з рэжымам Лукашэнкі і ці актуальны для Беларусі і Расеі суд над камунізмамЗапытайся ў Дубаўца. Што рабіць з выбарамі-2024 у Беларусі, навошта завялі справу на Раду БНР і ці мае эфэкт прапаганда Лукашэнкі?Запытайся ў Дубаўца. Ці магчымая дэмакратыя ў рускамоўнай Беларусі і ці ня выціснуць беларусаў расейцы, якіх усё больш у МенскуЗапытайся ў Дубаўца. Чаму ў расейскай мове так шмат англіцызмаў, чым страшны нацыяналізм і чаму Лукашэнка робіць зь Беларусі РасеюЗапытайся ў Дубаўца. У чым «нацыянальныя інтарэсы» прадстаўнікоў рэжыму і дзе прачытаць праўду пра Заходнюю БеларусьЗапытайся ў Дубаўца. Якая матывацыя ў арміі РБ бараніць рэжым і як да закрыцьця межаў паставяцца «ябацькі»Запытайся ў Дубаўца. Чаму Прыгожына пахавалі без пашаны, што ня так са словамі папы Рымскага пра Расею і ці трэба цалкам закрываць межыЗапытайся ў Дубаўца. Пра забарону беларускай літаратуры, «гістарычны канфлікт» зь літоўцамі і незалежныя беларускія СМІЗапытайся ў Дубаўца. Як у Беларусі распаўсюджваць праўдзівую інфармацыю і чаму сапраўдных патрыётаў абвяшчаюць здраднікамі Запытайся ў Дубаўца. Пра закрыцьцё межаў Беларусі з ЭЗ, што б сёньня рабіў Караткевіч і ці трэба Беларусі ў NATOЗапытайся ў Дубаўца. Пра вынікі маратону салідарнасьці, што можа абараніць беларуса ад русыфікацыі і чаму Зянон Пазьняк так сябе паводзіцьЗапытайся ў Дубаўца. Пра рэжымную прапаганду, гібель Алеся Пушкіна і будучыню беларускай гуманітарнай навукіЗапытайся ў Дубаўца. Пра суды над памерлымі, як адрозьніць праўдзівыя навіны ад фэйкаў і ці ўплывае русыфікацыя на беларускія дэмсілыЗапытайся ў Дубаўца. Што яшчэ не зрабілі і могуць зрабіць дэмакратычныя сілы за мяжой і чаму «ябацькі» вераць у Лукашэнку, як у богаЗапытайся ў Дубаўца. Пра ядзерную зброю, палітыку русыфікацыі і нацыянальнае адраджэньне БеларусіЗапытайся ў Дубаўца. Пра русыфікацыю ў Беларусі, якой павінна быць ідэальная ўлада і чаму многія расейскія артысты — за вайнуЗапытайся ў Дубаўца. Ці была нейкая карысьць ад падзеяў гэтых 3 гадоў і што будзе, калі Полк Каліноўскага ўвойдзе ў БеларусьЗапытайся ў Дубаўца. Пра месца беларусаў у сьвеце, чаму Лукашэнка так ненавідзіць Зяленскага і навошта ўзаконілі суды над памерлыміЗапытайся ў Дубаўца. Ці можа «русский мир» стаць добрым, пра прызнаньне «экстрэмісцкай» Рады БНР і чаму цяпер часта кажуць пра пэдафілаўЗапытайся ў Дубаўца. Чаму Лукашэнка горшы за Гітлера, у чым урок справы Пратасевіча і дзе знайсьці падставы для аптымізмуЗапытайся ў Дубаўца. Каму сёньня горш — беларусам ці расейцам і ці можа рэжым у Беларусі перайсьці на бок дабраЗапытайся ў Дубаўца. Пра самую крамольную кнігу Беларусі і хто будзе адраджаць краіну, калі многія беларусы зьехалі за мяжуЗапытайся ў Дубаўца. Ці магчымая прапаганда па-беларуску, чаму Бабарыка не адкупіўся ад турмы і як сьмерць Лукашэнкі паўплывае на рэпрэсііЗапытайся ў Дубаўца. Ці ёсьць на службе ў Лукашэнкі шчасьлівыя людзі і чаму Пазьняк ня здолеў аб’яднаць людзей у рэальную сілуЗапытайся ў Дубаўца. Пра асаблівы лёс беларусаў як нацыі, бясконцыя масавыя рэпрэсіі і пошукі вінаватых Запытайся ў Дубаўца. Куды будзе ўцякаць Лукашэнка ў выпадку перавароту, як ачышчаць мазгі ад прапаганды і на чыім баку быў бы Віктар ЦойЗапытайся ў Дубаўца. Пра матывацыю ісьці на вайсковыя зборы, дасягненьні Лукашэнкі для Беларусі і загінулых за Ўкраіну расейцаўЗапытайся ў Дубаўца. Пра сілавы пераварот, чым Геніюш замінае «ябацькам» і хто вінаваты ў вайне — Пуцін ці народ РасеіЗапытайся ў Дубаўца. Пра народныя песьні, новую Беларусь і «генацыд беларускага народу»Запытайся ў Дубаўца. Навошта падпісваць пэтыцыі, што нам дае памяць пра БНР і якое месца ў новай Беларусі зойме ГУБАЗіКЗапытайся ў Дубаўца. Пра нацыянальны колер Беларусі, сваркі ў дэмакратычным асяродку і выцясьненьне з ужытку расейскай мовыЗапытайся ў Дубаўца. Пра «гібрыдную акупацыю» Беларусі, завочныя суды і «адцісканьне» маёмасьці ў «палітычных», выбар царквы і падарожжыЗапытайся ў Дубаўца. Ці была ў 2020 магчымасьць перамен, навошта Кітаю падтрымліваць Лукашэнку і як заставацца шчасьлівым, калі побач вайнаЗапытайся ў Дубаўца. Пра інцыдэнт у Мачулішчах, стратэгію дэмакратычных сіл і паглынаньне Беларусі РасеяйЗапытайся ў Дубаўца. Пра дэтэктар хлусьні для журналістаў, масавыя ўцёкі пасіянарыяў на Захад і  «адмену» расейскай культурыЗапытайся ў Дубаўца. Ці Лукашэнка трымаецца пры ўладзе дзякуючы русыфікацыі, куды лепш эміграваць і ці ёсьць нейкая карысьць у вайне Запытайся ў Дубаўца. Чаму Эўропа не плянуе ісьці на Маскву, як распазнаць агента КДБ і пра жыцьцё «па маскоўскім часе»Запытайся ў Дубаўца. Ці бываюць беларусы імпэрцы, пра наступствы падзелу Расеі, зьнішчэньне беларускай мовы і шпіца на стале ў ЛукашэнкіЗапытайся ў Дубаўца. Ці ёсьць беларуская нацыя, што можна зрабіць для палітвязьняў і чаму многія беларусы давяраюць БТЗапытайся ў Дубаўца. Пра «масавыя беспарадкі», моўную сытуацыю ў краіне і які народ бліжэй беларусам — армяне ці азэрбайджанцыЗапытайся ў Дубаўца. Чаму пакаленьне 70+ жадае аб’яднаньня з Расеяй, пра беларускую нацыянальную ідэю і эўрапейскія каштоўнасьціЗапытайся ў Дубаўца. Пра Новы год, «калектыўны Захад» і калі беларусы-уцекачы змогуць вярнуцца дадомуЗапытайся ў Дубаўца. Пра найбліжэйшы беларусам народ, тарашкевіцу/наркамаўку і кветкі на магілу МакеяЗапытайся ў Дубаўца. Пра «нашу» Вільню, законнасьць першых выбараў прэзыдэнта і ці павінны ўкраінцы ў адказ бамбіць Расею