Svoboda | Graniru | BBC Russia | Golosameriki | Facebook
Беларускі ПЭН
454 subscribers
3.07K photos
104 videos
2.73K links
Навіны культуры.
Аператыўная інфармацыя Беларускага ПЭНа.
Download Telegram
🚫Сёння ў Гродна затрымалі Мікалая Маркевіча - заснавальніка і былога галоўнага рэдактара газеты "Пагоня"

Мікалай Маркевіч быў рэдактарам газеты «Дзень», працаваў на Радыё Рацыя, быў старшынёй гарадзенскай суполкі «Таварыства беларускай мовы».

Быў удзельнікам галадоўкі дэпутатаў Вярхоўнага Савету ў 1995 годзе. У 2002 годзе быў асуджаны на два гады абмежавання волі за паклёп на прэзідэнта краіны.

Цяпер 59-гадовы мужчына займаецца пасажырскімі перавозкамі ў фірме «Клас-Тур».

Крыніцы: @viasna96 і @nebovkletku
Беларускі ПЭН
🪧Украінскі пісьменнік, перакладчык, літаратуразнаўца Вячаслаў Лявіцкі прапанаваў адну з вуліц Кіева перайменаваць у гонар Уладзіміра Караткевіча Сярод вуліц Кіева, якія плануюць пераназваць, Вячаслаў Лявіцкі прапанаваў вуліцу Дабралюбава перайменаваць у гонар…
У Кіеве з'явяцца вуліцы Уладзіміра Караткевіча і Кастуся Каліноўскага ✌️

Такія новыя назвы рэкамендавала экспертная камісія, іх падтрымалі ўдзельнікі анлайн-галасавання.

Пры гэтым варыянт з Каліноўскім перамог у прапановах па перайменаванні і вуліцы Брэсцкай, і Астраханскай (і гэта не дзіўна — за Украіну ваюе беларускі полк імя Кастуся Каліноўскага). Варыянт з Караткевічам перамог у прапановах па перайменаванні вуліцы Дабралюбава.

Паводле @euroradio
Выйшаў новы нумар часопіса «Дзеяслоў»

У новым 118-м нумары - вершы Іны Снарскай і Леніда Галубовіча, проза Віктара Казько і Віктара Варанца, пераклады Яна Твардоўскага і Мар'яны Саўкі, эсэ Васіля Жуковіча, запісы Уладзіміра Мароза ды шмат іншых цікавостак.

Поўны змест.

Дзе набыць?
📓Выйшла кніга вершаў Ганны Янкуты «Геалогія: вершы, напісаныя ў музеі»

💬«Гэтая кніга падарыла мне мой голас і мой спосаб гаварыць пра тое, што я бачу вакол і што з гэтай нагоды адчуваю. І вось сёння ў Мінску яна з'явілася на свет!», - напісала аўтарка.

📍Кніга выйшла ў выдавецтве Змітра Коласа і пакуль што дасяжная толькі ў Мінску. Даведацца, дзе можна набыць асобнік, можна напісаўшы Ганне ў фэйсбуку.
Уладзімір Някляеў напісаў адкрыты ліст Міністру адукацыі і навукі Ўкраіны ў абарону Васіля Быкава

💬«Васіль Быкаў – найвыбітная асоба не толькі ў сучаснай беларускай літаратуры, але і ў нашым сённяшнім жыцці. Ён пісьменнік, які ў сваёй творчасці заўсёды адстойваў праўду. Ён змагаўся за нашу мову, за нацыянальную культуру і гісторыю. За тое, каб Беларусь была Беларуссю, як і Ўкраіна – Украінай. Таму спадзяюся, што чыноўнікі, якія ў запале абыйшліся з ім, з памяццю пра яго, мякка кажучы, непаважліва, выправяць памылку. Такія постаці, як Васіль Быкаў, не мусяць забывацца новымі пакаленнямі, сыходзіць з шэрагу барацьбітоў за нашу будучыню».

Чытаць цалкам.
💥Учора ў ЗША, у выдавецтве New Directions, выйшаў раман Альгерда Бахарэвіча "Дзеці Аліндаркі". Пераклад з беларускай выканалі Petra Reid і Jim Dingley.

Агляд амерыканскага выдання зрабіў New York Times 👇

Чытаць.
💭«У мяне да Ўкраіны самае шчымлівае пачуцьцё, часам большае, чым да Беларусі. Можа таму, што маладосьць мая зьвязаная была зь ёй (Сумшчына, Харкаўшчына, Чарнігаўшчына, Кіраваградчына, Умань — Вапнярка, Мікалаеў), і я дужа перажываю, што ёй выпала гэткая доля. І хто вінаваты? Але як-небудзь!»

Сёння, у дзевятнаццатую гадавіну смерці Васіля Быкава, Радыё Свабода ўпершыню публікуе фрагмент ліставання пісьменніка з сябрам, украінскім літаратурным крытыкам Васілём Буранам.

Чытаць / @radiosvaboda
💭«Самае важнае — застацца чалавекам, не апусціцца да ўзроўню тых, для каго нянавісць — галоўнае ў жыцці»

15 чэрвеня Аксану Колб асудзілі да 2,5 года «хіміі» з накіраваннем. Для праекта «1906» яна расказала, як рыхтуецца да новага этапа ў жыцці, чаму не прамяняла б ні на што журналістыку і якой бачыць сённяшнюю Беларусь як гісторык.

Вялікая гутарка з рэдактаркай «Новага часу» пасля прысуду ⬇️

Чытаць / @nashaniva
У Берліне прэзентавалі адну з першых кніг пра паэзію беларусак

«Анталогія паэтак. Выбранае Вальжынай Морт» — гэта адно з першых выданняў беларускай жаночай паэзіі, у яго ўвайшлі творы 63 паэтак. Анталогія выйшла пад патранажам выдавецкай ініцыятывы «Пфляўмбаўм», заснаванай нобелеўскай лаўрэаткай Святланай Алексіевіч.

У Берліне кнігу прадставілі Алена Казлова, Наста Манцэвіч, Сабіна Брыло, Марыя Бадзей, Ліна Казакова, Таня Скарынкіна і Крысціна Бандурына.

Падрабязней / @novychas
💭«Я б не сказала, што людзі расчараваныя, але ёсць горкае ўсведамленне таго, што перамены не адбыліся. Мне здаецца, многія з тых, хто далучыўся да руху за перамены ў 2020-м, меркавалі, што будзе прасцей. А ўсё аказалася больш складаным і ахвярным. Вялікае пытанне — калі б усе ведалі высілкі, якія ад іх патрабуюцца, то ці пайшлі б яны на гэта? У тых людзей, якія нядаўна далучыліся, не было глыбокага разумення сітуацыі».

7 чэрвеня сацыялагіня і каардынатарка «Лятучага ўніверсітэту» Таццяна Вадалажская выйшла з СІЗА, ёй прысудзілі 2,5 гады «хіміі» з накіраваннем у папраўчую ўстанову.

У інтэрв’ю блогу «Галасы» Таццяна расказала пра ўмовы ўтрымання і дробныя радасці жыцця на «Валадарцы», размовы з удзельнікамі пратэснага руху і перажыванні пасля таго, як яна не прызнала на судзе віну.

Чытаць.
❗️Уладзіміру Мацкевічу прысудзілі 5 гадоў узмоцненага рэжыму

Філосафа і метадолага, заснавальніка «Лятучага ўніверсітэта» Уладзіміра Мацкевіча затрымалі 4 жніўня 2021 года. Яму прад’явілі абвінавачванне ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак паводле арт. 342.

У сярэдзіне красавіка 2022 года справу Уладзіміра накіравалі ў суд. Палітвязню выставілі канчатковае абвінавачванне па трох артыкулах КК: ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за «Марш Народнага Ультыматуму» 25 кастрычніка 2020 г., ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання) за платформу «Сход», а таксама ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) за відэазапіс на YouTube-канале.
🔥Рэзідэнцыя Чэшскага літаратурнага цэнтра для беларускіх пісьменніц/каў

Для аднаго беларускага пісьменніка/цы абвяшчаецца творчая або навуковая рэзідэнцыя працягласцю 4 тыдні ў Брне з магчымасцю неабмежаванага доступу да фондаў Мараўскай земскай бібліятэкі. Заяўкі могуць падаваць аўтары/кі, якія пішуць на беларускай ці рускай мове, па ўзросце ці грамадзянстве абмежаванняў няма.

☝️Галоўная ўмова: прынамсі адна выдадзеная кніга паэзіі, прозы або пастаўленая п’еса.

Рэзідэнту/цы аплачваецца:

🔹стыпендыя ў памеры 1000 еўра (або 26000 чэшскіх крон, калі заяўнік не валодае еўравым рахункам або хоча атрымаць стыпендыю гатоўкай па прыездзе ў Чэшскую Рэспубліку)
🔹пражыванне ў рэзідэнцыйнай кватэры
🔹выдаткі на прыезд на рэзідэнцыю і вяртанне назад

Дэдлайн падачы заявак - 10.07.2022

Падрабязнасці (з Беларусі - праз VPN)
❗️Марку Бернштэйну прысудзілі 3 гады «хатняй хіміі», паведамляе @mediazona_by

Марк Бернштэйн - аўтар, рэдактар, папулярызатар свабоднай інтэрнэт-энцыклапедыі «Вікіпедыя»З 2009 года ўваходзіць у лік 50 найлепшых рэдактараў рускамоўнай «Вікіпедыі». Аўтар шматлікіх артыкулаў на тэму Халакосту, аўтар артыкула пра цэнзуру ў Савецкім Саюзе, у якім ён працытаваў каля 250 крыніц.

11 сакавіка 2022 года Марк быў затрыманы ў Мінску. 12 сакавіка асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту паводле арт. 24.3 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню або патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў).

Пасля 15 сутак арышту не выйшаў на волю, у адносінах да яго распачалі крымінальную справу. Яму інкрымінавалі арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх. Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.
На выходных пройдзе заключны этап PRADMOVA - у Вільнюсе

📍Фестываль у Вільнюсе пройдзе 25 і 26 чэрвеня ў Imaguru (Vytenio g.18). У праграме вы знойдзеце дыскусіі і размовы з літоўскімі і беларускімі інтэлектуаламі, прэзентацыі кніг і часопісаў, майстар-класы, літаратурную прэмію. Не застануцца віленскія наведвальнікі PRADMOVA без ночы паэзіі і музычных імпрэз. На фестывалі выступяць гурт традыцыйных спеваў «Беларускі цуд», Сяргей Башлыкевіч і спявачка Lear.

📚На PRADMOVA у Вільнюсе таксама можна будзе набыць кнігі беларускіх аўтараў і выдавецтваў.

👥Сярод удзельнікаў і ўдзельніц: Ігар Бабкоў, Сабіна Брыло, Марус Бурокас, Гінтарас Граяускас, Ганна Златкоўская, Сяргей Календа, Аляксей Кулакоў, Гінтаўтас Мажэйкіс, Ганна Мусалёва, Вольга Раманава, Віталь Рыжкоў, Сцяпан Стурэйка, Віка Трэнас, Андрэй Хадановіч, Сяргей Харэўскі, Таццяна Шчытцова і інш.

Поўная праграма.
🔖Суполка беларускіх пісьменнікаў працягвае цыкл літаратурных гутарак «Кантэкст».

👤Госцем чарговага выпуску стаў наваградскі празаік і аўтар кніг для дзяцей Міхась Зізюк.

Глядзець.

Усе выпускі.
Андрэю Пачобуту не перадаюць лісты ад сына, бо яны на польскай мове

Беларуская служба Польскага радыё, са спасылкай на Gazeta Wyborcza, паведамляе, што палітзняволенаму журналісту і публіцысту Андрэю Пачобуту ўскладняюць кантакты з сям'ёй.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, следства ў дачыненні да Андрэя Пачобута скончыцца 25 ліпеня. Адміністрацыя СІЗА на Валадарцы, куды на пачатку траўня быў перавезены палітвязень, не перадае яму лісты ад сваякоў.

Паводле жонкі Андрэя – Аксаны Пачобут, цэнзуру не праходзяць, перш за ўсё, лісты ад Ярэка – 12-гадовага сына журналіста, які піша бацьку на польскай мове.

Падрабязней / @byplradio
26 чэрвеня ў Вільні адбылося абвяшчэнне лаўрэатаў і цырымонія ўганаравання Прэміі імя Францішка Багушэвіча за 2021 год

Сёлета пераможцамі былі абраны:

📙Кніга “І немагчымае зрабі! Успаміны пра падзеі 1968 года. Памяці Алеся Разанава” (выд-ва “Тэхналогія”; укладальнікі: Зміцер Санько, Алена Чарнавокая) – за магчымасць дакрануцца да таямніцы падпісання ліста ў абарону беларускай мовы студэнтамі філфаку ў 1968 года і ўспаміны людзей, галасы якіх не былі чутныя шмат гадоў;

📙Кніга Сяргея Тарасава “Еўфрасіння-Офрасіння-Афрасіння Полацкая. Яе час. Яе Крыж” (выд-ва “Раман Цымбераў”) – за ўзнаўленне панарамы жыцця і дзейнасці выдатнай асветніцы і гісторыю яе знакамітага Крыжа – нацыянальнай рэліквіі беларусаў.

🏷Літаратурная прэмія імя Францішка Багушэвіча заснавана ў 1994 годзе. Традыцыйна ўручаецца за выдатную гістарычную прозу аўтарам кніг, што спрыяюць абуджэнню гістарычнай свядомасці і нацыянальнай незалежнасці чытачоў.
✏️Андрэй Скурко даслаў новы дзіцячы верш з-за кратаў

Паўліна Скурко падзялілася навінамі ад мужа новым вершам палітвязня:

💬«Андрэй просіць перадаць вам усім-усім вялікі прывет! Ён ненарадуецца траве, лісцю, дрэвам, ветру, дожджу і нават камарам. 11 месяцаў нічога гэтага не бачыў (неба было гадзіна на дзень і ў сетачку).
Захапляецца аблокамі - якое прыгожае беларускае неба! І марыць, як мы будзем ездзіць у бязлесыя мясціны, напрыклад, на Валожыншчыну, імі любавацца <...>

Падобна, Андрэй узяўся за вершаваны цыкл пра машынкі:) Такі вам летні вершык пра пажарную.

Як калядная ялінка
ззяе гэтая машынка.
Ёсць драбіна і сірэна –
котку мы здымаем з дрэва.
Котка мяўкае, баіцца
з вышыні сама спусціцца.
Але вось запахла дымам!
і гасіць пажар ляцім мы.
Бачым дым - за нашай хатай...
Шашлыкі там смажыць тата!


Усе цёмныя часы ўрэшце мінаюць, яны не вечныя, успамінае Андрэй у канцы ліста Чэслава Мілаша».

📨Падтрымаць Андрэя: ПК №15, 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Андрэю Генадзьевічу Скурко
Сяргей Жадан атрымаў Прэмію міра, якую штогод уручае Нямецкая асацыяцыя выдаўцоў і кнігагандляроў

☝️Der Friedenspreis des Deutschen Buchhandels - міжнародная ўзнагарода дзеячам літаратуры, навукі і мастацтва за іх унёсак у развіццё міру і ўзаемаразумення паміж народамі. Яна была арганізавана ў 1949 годзе і штогод уручаецца падчас Франкфурцкага кніжнага кірмаша. У 2013 годзе Прэмію атрымала Святлана Алексіевіч.

💬«Дзякуй нямецкім кнігавыдаўцам і кнігараспаўсюднікам за сёлетнюю Прэмію міра. Вельмі важна, каб Украіна прысутнічала ў нямецкай інфармацыйнай прасторы. Важна, каб восенню на Франкфурцкім кніжным кірмашы, дзе гэтая прэмія ўручаецца, Украіна была прадметам абмеркавання. Нам патрэбна зброя, але гэтак жа нам патрэбна і інфармацыйная падтрымка. Мы павінны перамагчы ў гэтай вайне, мы павінны абараніць нашу будучыню. Таму зараз кожная праява падтрымкі украінскай культуры працуе на нашу перамогу. Вялізарны дзякуй усім за салідарнасць!» — напісаў Сяргей на сваёй старонцы ў Facebook.
💭«Ацэнку цяперашняму становішчу і стану рэчаў будуць даваць філосафы, а не чыноўнікі рэжыму ды іх тэлевізійныя марыянеткі. Сваю ацэнку я ўжо даваў, трэба проста падняць мае старыя тэксты. Уласна, за гэтыя тэксты мяне і прыгаварылі.

Быў бы ў Беларусі суд, прад'яўленыя абвінавачванні рассыпаліся б адразу.

Але суду ў Беларусі няма, ёсць прыдатак карных органаў. Гэты «суд» праігнараваў усе аргументы адвакатаў і паказанні сведак. Гэта ўсё не мела ніякага значэння.

Я вельмі рады, што калегі, сябры і грамадства Беларусі падтрымлівалі мяне ўвесь гэты год. Я ўпэўнены ў тым, што вы ўсё ведаеце і разумееце».


Праз сваіх родных Уладзімір Мацкевіч звярнуўся да сяброў, калег ды ўсіх, хто сочыць за ягоным лёсам.

Зварот цалкам / @methodology_by
80 год таму трагічна скончылася жыццё Янкі Купалы. А праз некалькі дзён вялікаму паэту споўніцца 140 гадоў.

Чарговую лекцыю Андрэй Хадановіч прысвяціў «Богу беларускай паэзіі, які абудзіў краіну». Андрэй расказвае пра няпросты жыццёвы шлях Купалы, пра велічнасць ягонай творчасці, паэтычнае чарадзейства і геніяльныя слоганы.

Глядзець.