З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ві́шня[3] (Prunus subgen. Cerasus) — расліна падроду Cerasus роду Сліва (Prunus).
На Беларусі расце 6 відаў. Найбольшае гаспадарчае значэнне маюць вішня звычайная, ці кіслая (Prunus cerasus), якая вырошчваецца па ўсёй тэрыторыі краіны, і чарэшня (Prunus avium), якая ў большай ступені прымеркавана да паўднёвых рэгіёнаў. Пачынаюць пладаносіць на 3-4-ы год, перыяд гаспадарчага выкарыстання да 12-15 гадоў. Плады выспяваюць пераважна ў ліпені. Выведзены сарты, якія адрозніваюцца павышанай зімаўстойлівасцю і плоднасцю.
З 21 па 27 ліпеня ў горадзе Глыбокае прайшоў першы ў Беларусі «Вішнёвы фестываль». Паводле задумы ініцыятараў правядзення фестывалю праект прадугледжвае вяртанне Глыбокаму ранейшай вядомасці горада-саду. У гонар правядзення фестывалю 30 красавіка 2013 года было высаджана 1414 маладых дрэў падчас урачыстай цырымоніі закладкі вішнёвага саду[4].
Зноскі
|
---|
Сарты | |
---|
Кулінарыя | |
---|
Шкоднікі і хваробы | |
---|
Вытворчасць і вырошчванне | |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі
| Таксанамія | |
---|